Платная рыбалка на ўгоддзях ААТ “Рыбгас Свіслач” карыстаецца ўстойлівым попытам. Праўда, не ў мясцовых рыбакоў, а ў жыхароў Міншчыны і замежных турыстаў, якія наведваюць сталіцу.
Стварэнню рэпутацыі “клёвага месца” спрыялі разгорнутая рэкламная кампанія і падтрыманне высокай шчыльнасці запасаў рыбы ў адведзенай пад платную здабычу сажалцы. Агульная маса рыбы папулярных відаў — амура, таўсталобіка, карпа, шчупака, ліня і сома — складае 5-6 тон, прычым папаўняецца яна па меры вылаву 3-гадовымі асобінамі вагой 1-1,5 кілаграма. Аднак нярэдка на кручок трапляюць і экзэмпляры, што важаць звыш 5 кіло!