21.36. Цэнтр аператыўнага кіравання райаддзела па надзвычайных сітуацыях
Дыспетчар ЦАК РАНС прапаршчык Андрэй Чарнякоў прымае паведамленне аб тым, што ў адным з гаражоў доўгі час на павышаных абаротах працуе рухавік аўтамабіля і са шчылін ідзе дым. Адразу ж накіроўвае да месца выкліку два аддзяленні пажарнай аварыйна-выратавальнай часці № 1, брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі, аператыўную групу РАУС.
21.38. Гаражны кааператыў «Аўтааматар-2», гараж № Х
Дзяжурная змена ў складзе начальніка аховы лейтэнанта ўнутранай службы Аляксандра Ялавіка, камандзіраў аддзяленняў прапаршчыка Васіля Зінавенкі і сяржанта Сяргея Іоткі, старшага пажарнага сяржанта ўнутранай службы Аляксандра Пярова, вадзіцеля прапаршчыка Міхаіла Блізнюка і старэйшага інструктара-вадзіцеля Паўла Каваленкі з дапамогай бензарэза адкрываюць зачыненыя знутры дзверы гаража. Скрозь шчыльнае задымленне выхлапнымі газамі трапляюць да аўтамабіля. У ім — мужчына ў непрытомным стане…
21.40. Тэрыторыя гаражнага кааператыва «Аўтааматар-2»
Пацярпелы вынесены з гаража. Сіламі работнікаў дзяжурнай змены да прыбыцця брыгады хуткай меддапамогі праводзіцца экстранная сардэчна-лёгачная рэанімацыя. Чалавек застаецца жыць…
Чатыры хвіліны — так мала і так многа. У гэтым выпадлку яны ўвабралі ў сябе вопыт і вывучку, аператыўнасць і зладжанасць дзеянняў супрацоўнікаў РАНС. I — выратаванае чалавечае жыццё…