Знаёмцеся:
старшыня Ліпенскага сельскага выканаўчага камітэта
Жанна Ліхадзіеўская
Нарадзілася ў 1976 годзе ў Марыйскай АССР. Скончыла Ліпенскую СШ. Пасля вучылася ў Беларускім універсітэце культуры, дзе атрымала спецыяльнасць “народная творчасць” са спецыялізацыяй “тэатральная творчасць”. Па размеркаванні працавала вядучым метадыстам па этнаграфіі, фальклоры і традыцыйнай культуры цэнтральнай клубнай сістэмы аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама. Апошнія 13 гадоў — выхавацель дзіцячага сада ў Вязаўніцкім вучэбна-педагагічным комплексе дзіцячы сад-базавая школа.
Жанне Уладзіміраўне характэрны пачуццё адказнасці, настойлівасць і мэтана-кіраванасць, здольнасць перспектыўна мысліць. Сваімі мэтамі лічыць павышэнне ўзроўню дабрабыту сяльчан і пастаянную работу па навядзенні парадку на зямлі.
Безумоўна, адзін у полі не воін, таму спадзяецца на падтрымку кіраўніцтва мясцовых арганізацый у вырашэнні пастаўленых дзяржавай задач, а таксама на сумесную канструктыўную работу дэпутацкага корпуса сельвыканкама.
Вольныя хвіліны прысвячае сям’і. Любіць даглядаць кветкі, вязаць, цудоўна шые. Значная частка яе жыцця — удзел у мастацкай самадзейнасці Вязаўніцкага Дома культуры.
Муж Iван Iванавіч працуе вадзіцелем пажарнага аварыйна-выратавальнага пункта № 11 вёскі Вязаўніца. Дачка Паліна і сын Раман — вучні 10 і 2 класаў Ліпенскай сярэдняй школы.