Знаёмцеся:
старшыня Дараганаўскага сельскага выканаўчага камітэта
Тамара Валадзько
Нарадзілася ў 1963 годзе ў вёсцы Лука. Скончыла Дараганаўскую сярэднюю школу. Вышэйшую адукацыю атрымлівала ў Магілёўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя А.Куляшова, паралельна працуючы на настаўніцкай ніве. З 1987 па 2002 год рабіла на розных пасадах, у тым ліку намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, у сваёй роднай школе. Змяніўшы прафесійны шлях, на працягу дзевяці гадоў была загадчыкам аддзела пісем і інфармацыі ўстановы “Рэдакцыя раённай газеты “Асіповіцкі край”.
Са жніўня 2011 года Тамара Валадзько — кіраўнік спраў Дараганаўскага сельскага выканаўчага камітэта, з сакавіка 2013 — выконваючы абавязкі старшыні. У мінулым месяцы абрана старшынёй органа мясцовай улады.
Тамара Юльянаўна — чалавек камунікатыўны і спагадлівы. У рабоце карыстаецца дэвізам: не засланяцца ад людзей бранёй раўнадушша, калі штосьці паабяцаў — выканай, не ўпэўнены – не абяцай. Старшыня марыць, каб пачуццё гаспадара абудзілася ў кожным земляку, а вёскі станавіліся больш дагледжанымі і прыгожымі, таксама яна імкнецца зрабіць усё для таго, каб аграгарадкі заўсёды адпавядалі свайму статусу і былі найлепшымі населенымі пунктамі.
Замужам. Мае сына Валерыя, які вучыцца ў дзіцяча-юнацкай школе спартыўнага рэзерву ў Бабруйску.
Вольны час Тамара Юльянаўна любіць прысвяціць рабоце на зямлі, асаблівае задавальненне прыносіць догляд за кветкамі.
«чалавек камунікатыўны і спагадлівы» Точно! Очень хороший человек! Спасибо вам за вашу чуткость и заботу о людях.