Знаёмцеся:
дырэктар Асіповіцкага УКДВП “Рамбуд”
Алег Лук’яненка
Нарадзіўся ў 1973 годзе ў Асіповічах. Закончыў СШ № 1, дзе потым і пачаў сваю працоўную дзейнасць старшым піянерскім важатым.
У 1991-93 гадах — служба ў радах Узброеных Сіл, з лютага 1994 — у райаддзеле ўнутраных спраў. Тут прайшоў шлях ад міліцыянера ўзвода патрульна-паставой службы да намесніка начальніка аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі спецыяльнай міліцыі.
З мая 2010 па красавік 2014 года займаў пасаду старшыні Ялізаўскага пасялковага сельскага выканаўчага камітэта.
Алег Мікалаевіч скончыў дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы: у 2009 годзе — Міжнародны інстытут эканомікі і права па спецыяльнасці “юрыспрудэнцыя”, у мінулым — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, дзе асвойваў дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай.
Лук’яненка — чалавек ініцыятыўны і неабыякавы да жыцця землякоў, і лідарскія якасці дапамагаюць у дасягненні пастаўленых задач. Лічыць, што кіраўнік заўсёды павінен стаяць на абароне інтарэсаў як узначальваемага калектыву ў цэлым, так і кожнага асобна ўзятага працаўніка. Спадзяецца работу ў новым для сябе накірунку асвоіць у аптымальныя тэрміны, каб даручанае будаўнічае прадпрыемства не страціла здабытага на працягу дзесяцігоддзяў станоўчага іміджу. У людзях цэніць сумленнасць і шчырасць.
Мае двух сыноў — Мікіту і Захара.
Вольны час любіць прысвяціць як “ціхаму паляванню”, так і чытанню класікі, з асаблівым задавальненнем — твораў Булгакава, Iльфа і Пятрова.