Паслугамі фіксаваных ліній тэлефоннай сувязі карыстаецца каля 30.000 абанентаў горада і раёна. За студзень-сакавік падключана 77 новых і 15 карыстальнікаў адключана. 300 тэлефонных нумароў у месяц замяняецца ў сувязі з цыфралізацыяй тэлефонных камунікацый, якая завершыцца ў 2017 годзе. Пасля яе заканчэння асіпаўчане могуць разлічваць на з’яўленне новага тэлефоннага даведніка.
У трэці раз пацвердзіў званне народнага фолк-мадэрн калектыў «Куцьцякі» Дома культуры «Асіповічы» Магілёўскага спартыўна-культурнага цэнтра.
У ПДУП «Дзіцячы санаторый «Свіслач», разлічаным на 255 месцаў, зараз адпачываюць і праходзяць аздараўленне 199 дзяцей. 82 з іх па пуцёўках сацыяльнага страхавання, 67 — з забруджаных радыяцыяй раёнаў, 22 — з усталяванай ступенню інваліднасці.
«Рыхтуй сані летам». Толькі скончыўся ацяпляльны сезон, а службы УКП ЖКГ ужо прыступілі да выканання планава-папераджальнага рамонту: пачалі работы па планавай замене цеплавых сетак, гідраўлічным выпрабаванням цепласетак, прафілактычным і капітальным рамонце ацяпляльных катлоў.
Аналіз вады можа выявіць перавышэнне нормаў рэчываў, небяспечных для здароўя і г.д. У месяц 5-8 уладальнікаў калодзежаў і свідравін звяртаюцца ў лабараторыю райЦГЭ для правядзення хімічнага і бактэрыялагічнага аналізаў вады. Кошт гэтай паслугі – адпаведна 91.450 і 112.450 рублёў. У калодзежнай вадзе часцей выяўляецца лішак нітратаў, у вадзе са свідравін – жалеза.