У раённым Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі поўным ходам ідзе падрыхтоўка да ўдзелу ў Міжнародным творчым фэсце «Хваля ідэй», які штогод праходзіць у балгарскім мястэчку Кранева. Рыхтуюцца тут і да адкрыцця летняга аздараўленчага лагера дзённага знаходжання: з 2 чэрвеня па 25 ліпеня яго выхаванцы змогуць не толькі працягнуць заняткі ў гуртках, але і папрацаваць у вытворчай брыгадзе па пашыве тэкстыльных вырабаў, прыняць удзел у канцэртна-гульнявых праграмах. Больш за 70% месцаў у лагеры ўжо размеркаваны сярод школьнікаў.
РУП «Белтэлекам»: за студзень-май на 389 узрасла колькасць карыс-тальнікаў высакахуткаснага інтэрнэту byfly, да інтэрактыўнага тэлебачання ZALA падключыліся 396 чалавек, да эфірнага – 236. У апошніх чыслах мая да іх змогуць далучыцца і жыхары вёсак Каменічы і Краснае.
У раённай стаматалагічнай паліклініцы вялікай папулярнасцю карыстаюцца платныя паслугі: з 16.292 тых, хто звярнуўся па дапамогу, іх аплацілі 4.974 чалавекі (31%). За студзень-красавік зароблена 763.916.000 рублёў — 122,8% да запланаванага на гэты перыяд.
У абласным конкурсе «Сям’я года-2014″, які праходзіў 15 мая ў Дзень сям’і, спаборнічалі за званне лепшай 25 «ячэек» Магілёўшчыны. Сям’я Шастаковых — пераможцы нашага раённага конкурсу – заняла II месца ў рамесным конкурсе “Сямейнае дрэва”.
У нашым каледжы ўпершыню пройдуць экзамены на атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі з прысваеннем кваліфікацыі «тэхнік-будаўнік» для 13 студэнтаў дзённага аддзялення і 9 – завочнага. Дыплом аб прафесійнай сярэдняй адукацыі рыхтуюцца атрымаць 114 выпускнікоў. Працоўнымі спецыяльнасцямі ў вучэбна-вы-творчым камбінаце каледжа авалодалі 285 школьнікаў. У наступным годзе набор у ВВК будзе адбывацца толькi па спецыяльнасці «трактарыст-слесар».
Яшчэ адна кніга Васіля Шабалтаса выйшла нядаўна ў свет – ужо адзінаццатая па ліку. «Стэп забіваў слабых» – такую назву даў ёй член Саюза пісьменнікаў Беларусі з Асіповіч.