У нядзелю праваслаўныя хрысціяне адзначаць адно з вялікіх дванадзясятых свят — Вадохрышча або Богаяўленне. Ім на Беларусі заканчваюцца калядныя святкі. А напярэдадні, у суботу, у храмах адбудзецца чын Вялікага асвячэння вады (па-царкоўнаму — Агіясма). У гэты ж дзень у многіх мясцінах краіны тройчы акунаюцца ў «іардань» — палонкі ў выглядзе крыжа.
Асіповічы — не выключэнне, і заўтра на гарадскім пляжы Асіповіцкага вадасховішча а 12 гадзіне адбудзецца вадасвятны малебен, які правядзе настаяцель Свята-Уведзенскага храма протаіерэй Васілій Белавус. Жадаючыя змогуць трапіць туды на аўтобусе, які будзе адпраўляцца з плошчы Леніна ў 11.30, і вярнуцца назад у 15 гадзін.