Знаёмцеся:
дырэктар ДЛГУ “Жорнаўская эксперыментальная лясная база IЛ НАНБ” Руслан КАЗАЧОК
Нарадзіўся 7 красавіка 1978 года ў пасёлку Жалы Любанскага раёна на Міншчыне. Скончыў Соснаўскую сярэднюю школу № 2, у 1996 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт на лесагаспадарчы факультэт. Пасля вучобы — армейская служба.
З 2002 года працаваў у ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”, дзе звыш 10 гадоў рабіў ляснічым у Градзянскім і Вязскім лясніцтвах.
На новым месцы галоўнымі паплечнікамі развіцця прадпрыемства лічыць мадэрнізацыю абсталявання і стварэнне лепшых умоў для рабочых. У перспектыве плануе ўвядзенне ў эксплуатацыю сучаснага дрэваапрацоўчага цэха і стварэнне бытавых памяшканняў.
Галоўнымі чалавечымі якасцямі лічыць сумленнасць і адказнасць і ў розных жыццёвых сітуацыях стараецца адпавядаць сваім ідэалам.
У вольны час Руслан Алегавіч займаецца паляваннем і рыбалоўствам, а адпачынак на прыродзе лічыць найлепшым з існуючых. Жанаты, мае двух дзяцей.