457 чалавек далучылася да акцыі “Чысты лес”, арганізаванай ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас”. Лік-відавана 70 звалак, са-брана каля 50 м3 смецця, расчышчана 10,5 гектара захламленых тэрыторый. Самы актыўны ўдзел прынялі СШ №№ 1 і 4, Градзянецкая школа, таксама Дараганаўскі ВПК і садовае таварыства “Аўтазаводзец”.
Выстава жывапIсу I фатаграфII асіпаўчанкі Алены Ерашэвіч праходзіць да канца месяца ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі. Усе паўсотні работ таленавітай зямлячкі адметны незвычайным выкананнем і эмацыянальным зместам.
Аб’ём выручкI ад продажу білетаў на чыгуначны транспарт па ст.Асіповічы за студзень-верасень склаў 130% да адпаведнага леташняга перыяду. На гэта паўплываў не толькі цэнавы фактар, але і ўзросшы пасажырапаток. Добра ідуць справы ў нашых чыгуначнікаў і ў энергазберажэнні: за 9 месяцаў мінус 6,5 пры запланаваных мінус 5.
Узрастае колькасць наведвальнI-каў у райпаліклініцы: калі за першы тыдзень верасня па дапамогу да ўрачоў звярнулася 113 чалавек, то за такі ж кас-трычніцкі адрэзак часу — ужо 194. Час заняцца прафілактыкай прастудных і вірусных захворванняў!
“Гарантаваны даход на 35 дзён” — такі сёння найбольш папулярны ўклад асіповіцкіх кліентаў ААТ “ААБ “Беларусбанк”. А прывабны ён 46 працэнтамі гадавых за ўказаны тэрмін. Магчымасцямі прапановы ўжо скарысталася больш за тысячу жыхароў раёна. На другім месцы — “Ашчадны сертыфікат на 2 месяцы”, стаўкі якога літаральна з учарашняга дня выраслі з 47 да 49%.
Каля 6.000 трох- лIтровых слоIкаў нектару з мякаццю зроблена з яблык новага ўраджаю на ААТ “Асіповіцкі кансервавы завод”. У хуткім часе прадпрыемства прыступіць да перапрацоўкі гародніны.
АбIтурыенты-2013 з Асіповіччыны, згодна з нядаўна прааналізаванымі вынікамі, лепш за ўсё на цэнтралізаваным тэсціраванні здалі наступныя прадметы: сусветная гісторыя — 85,5 бала (вобласць — 45,3), нямецкая мова — 53 (41,5), руская мова — 41,2 (41,7).
Сувеніры з сімволікай
Мясцовы філіял ААТ “Магілёўсаюздрук” з мінулага года пачаў прасоўваць на рынак сувенірнай прадукцыі тавары з Асіповіцкай сімволікай.
Як паказаў час, попыт на яе вялікі, і прадпрыемства пастаянна нарошчвае аб’ёмы і пашырае асартымент. Тым не менш, як мінімум па адной пазіцыі — пазнавальнай літаратуры пра наш раён — назіраецца востры дэфіцыт.
Найбольш перспектыўным праектам, які можа быць рэалізаваны для задавальнення адкладзенага попыту, з’яўляецца перавыданне навукова-папулярнай кнігі “Асіповічы: гісторыя і сучаснасць”. Па папярэдняй інфармацыі, узгаданае перавыданне будзе эканамічна абгрунтаваным, калі атрымаецца скараціць сабекошт тыража хаця б на 20%.
Мацярынства ў лічбах
У асіповіцкім раддоме за студзень-верасень на свет з’явілася 319 дзяцей.
Сярэдні ўзрост жанчын, якія нарадзілі першынца — 23 гады, другое дзіця — 32. У гэтым годзе самай дарослай матулі споўнілася 43 гады, самай маладой —14. 3 жанчыны нарадзілі першынцаў пасля 35 гадоў, 9 немаўлят з’явілася ў непаўналетніх. 7 пар рыхтуюцца стаць бацькамі пасля экстракарпаральнага апладнення, 3 пры дапамозе гэтага спосабу ўжо спазналі радасць мацярынства. Таксама ў раёне жанчына рыхтуецца стаць сурагатнай маці і яшчэ адна — донарам яйцаклеткі.