Лічыцца, што
ўдзел у грамадска-палітычным жыцці — гэта занятак хутчэй мужчынскі, чым жаночы.
Аднак начальнік Асіповіцкага філіяла ААТ «Магілёўсаюздрук”, дэпутат раённага
Савета дэпутатаў Ірына Бабкова цалкам абвяргае такі стэрэатып. Актыўная,
энергічная, прывабная, яна прытрымліваецца крылатага лацінскага выразу:
«Прыйшла. Убачыла. Перамагла!”. Маладая жанчына з лёгкасцю выклікае
прыхільнасць да сябе любога апанента і давядзе да лагіч-нага завяршэння кожную
справу, за якую возьмецца.
— Ірына
Фёдараўна, не складана сумяшчаць адказную пасаду кіраўніка і дэпутацкі
«дадатак»?
— Наадварот,
вельмі цікава. Дэпутацтва дапамагае заўсёды заставацца ў курсе падзей, а не
«застываць” толькі на сваёй працы. Тым больш, што мяне абралі яшчэ ў тыя часы,
калі ўзначальвала райкам ГА «БРСМ”, а гэта застаецца «ў крыві” назаўжды. Кожны
дэпутат з’яўляецца членам «сваёй» камісіі, мінімум раз у квартал мы
ўдзельнічаем у рабоце сесіі Савета, дзе можна даведацца пра тое, чым дыхае
Асіповіччына, што хвалюе нашых землякоў і як вырашаюцца іх разнастайныя
звароты.
— Часта звяртаюцца
выбаршчыкі да Вас?
— Імкнуся
сустракацца з людзьмі штомесячна. Раней збіраліся ў памяшканні бібліятэкі,
зараз наведвальнікі прыходзяць на прыём да мяне на работу. У асноўным іх
хвалююць справы жыллёва-камунальныя, пытанні добраўпарадкавання. Звяртаюцца з
прапановамі і пажаданнямі і па дзейнасці «Магілёўсаюздруку».
— Ці давялося
Вам рэальна дапамагаць гара-джанам у вырашэнні канкрэтнай праблемы?
— Неяк
звярнулася група жыхароў з вуліцы Патоцкага, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні
сацыяльнай інфраструктуры мікрараёна. Скардзіліся на тое, што, каб купіць
газету, часопіс альбо дзіцячыя кніжкі, ім трэба патрапіць у цэнтр горада альбо
на вакзал. Мы вырашылі гэту праблему, устанавілі гандлёвы кіёск. Зараз там
можна набыць не толькі выдавецкую прадукцыю, але і гаспадарчыя тавары.
— Быць
кіраўніком для Вас — гэта…
— На маю думку,
задача кіраўніка — убачыць, прааналізаваць, прапанаваць, скаардыянаваць. Ён
збірае вакол сябе вопытную і дзейсную каманду, якую вядзе, карэкціруе,
стымулюе, кантралюе. Усё гэта — складаемыя паспяховай работы, стараюся іх і
прытрымлівацца. У нас цікавая, творчая работа. Для мяне важна размаўляць з
калектывам, самой сустракацца з кіяскёрамі. Магу і сама за прылавак стаць, каб
адчуць усе аспекты прафесіі…
— На рабочым
месцы і ў грамадскай дзейнасці Вы — дзелавая жанчына, а дома?
— Матуля і
жонка ў першую чаргу. З узростам разумееш, што сям’я — гэта твая галоўная
каштоўнасць…
Нэлі АСТРЭЙКА.