Да 75-годдзя заснавання Магілёўскай вобласці Край любімы, сэрцу мілы…
Опубликовано: Редактор
Пятница, 1.02.2013 12:25.
Рубрика: Актуальнае
Мікалай
Міхайлавіч СIвухIн, ветэран працы:
— Сваю
цяперашнюю назву Слаўгарад атрымаў толькі ў 1945 го-дзе разам са статусам
горада, датуль ён называўся Прапойск. Чаму? Бытуе легенда, што калі стваралі
Кацярынінскі тракт, было вырашана ўздоўж яго пасадзіць бярозы. Шлях праходзіў і
праз старажытны Прапошак. Каб хутка і добрасумленна сяляне выканалі даручэнне,
ім паабяцалі добры пачас-тунак. Людзі папрацава-лі на славу, за што атрымалі
бочку «гарачага напою». У выніку царыца Кацярына, якая праяз-джала па
«свайму» тракту, убачыла такую карціну: прыгожая бярозавая алея, а
ледзь не пад кожным дрэвам па чалавеку, задаволена адпачываючых. Уладарка
ўсклікнула: «Ды гэта ж сапраўдны Прапойск!». Падчас майго дзяцінства
старыя людзі так і казалі: «Па-еду ў Прапойск», хоць райцэнтр меў ужо
іншую назву.
Нарадзіўся я ў
вёсцы Прудок, тады там налічвалася 180 двароў. Сем’і, у якіх расло 4 дзіцяці,
лічыліся маленькімі, 6-8 — вось гэта норма. Побач працякала рака Пацэя, якую
выкапалі ўручную. Старажылы расказвалі, што водная артэрыя калісьці была нават
суднаходнай.
У дзяцінстве і
юнацтве гуляць не было калі: вучоба плюс шмат працы. Але вечарамі паспявалі
збегаць і на танцы. З’ехаў са сваёй малой радзімы я ў 16-гадовым узросце, але з
раёнам не развітаўся: наведваюся штогод. Слаўгарад радуе сваім
добраўпарадкаваным утульным выглядам, на цэнтральнай пляцоўцы перад будынкам
мясцовай улады створаны англійскі ландшафт. I хоць у райцэнтры пражывае ўсяго
каля 10 тысяч жыхароў, ён вабіць да сябе ўсё новых наведвальнікаў: у 8
кіламетрах ад гарадка б’е «блакітная» крыніца — месца паломніцтва
людзей, якая нагадвае аазіс сярод пяскоў. Многа гадоў светары да крыніцы не
дапускаліся, царква была разбурана, спрабавалі заглушыць і крыніцу. Але людзі
ўсё роўна ішлі сюды — у пошуках здароўя, дапамогі ў розных справах. Дабрацца да
гэтага святога месца зручней за ўсё ў летні час, калі наладжана пантонная
сувязь. На Макавы Спас да крыніцы едуць адусюль. Перахрысціўшыся, тройчы трэба
прайсці ад берага да берага, што паспрыяе ў далейшых справах, прынясе здароўе.
А вада ў вадаёме заўсёды аднолькавай тэмпературы: каля 6 градусаў.
Яшчэ ў
Слаўгарадзе ёсць старажытны парк, у якім расце «дрэва кахання». Па
павер’ях, яно нясе мір і згоду закаханым. Каб абхапіць гэту магутную ліпу, што
ля месца ўпадання Проні ў Сож, трэба не менш як 3 чалавекі…
Таццяна
Васільеўна Крупенка, галоўны спецыяліст аддзела
бухуліку і справаздачнасці ўпраўлення
справамі райвыканкама:
— Чэрыкаў —
родны майму сэрцу куточак. Там ха-дзіла ў школу і расла, туды ж прыехала пасля
заканчэння ВНУ і адпрацавала 8 гадоў. Гарадок значна меншы за Асіповічы — каля
8 тысяч жыхароў, але па прыгажосці не саступае нашаму райцэнтру. Ён мае багатую
гісторыю, не так даўно адзначыў 400-гадовы юбілей, да якога набыў новы твар.
Радуе, што рэканструявана царква, у якой доўгі час размяшчалася… ад-дзяленне
міліцыі. Каля школы № 1 раней было балота, а зараз тут прыгожае возера,
непадалёк — другое, каля яго — паркавая алея. Створаны сучасны бальнічны
гарадок. Вельмі прыгожа тут у вячэрні час, калі ўключаецца неонавае асвятленне
і ўсё навокал становіцца загадкавым. На працягу многіх гадоў Чэрыкаў займае
лідзіруючыя пазіцыі па добраўпарадкаванні сярод малых гарадоў вобласці. I самі
жыхары стараюцца падтрымліваць чысціню і парадак у населеным пункце.
Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі, якія перапрацоў-ваюць сельскагаспадарчую
і лясную сыравіну, яго можна аднесці да аграрных. А вось зносіны з іншымі
рэгіёнамі ня-дрэнныя, бо побач пралягае траса Масква — Варшава.
У Чэрыкаве
засталіся сваякі. Туды наведваюся з задавальненнем, каб яшчэ раз прайсці па
сцяжынках дзяцінства, адчуць сябе юнай і бадзёрай.
Анатоль
Фёдаравіч ЦIмашэнка, галоўны аграном СВК «Калгас «Каўгарскі»:
— Крыўд-на за
лёс Краснапольскага раёна: Чарнобыль-ская трагедыя пера-крыжавала яго развіццё,
але не змагла спыніць жыццё. Сёння гэта самы малазаселены раён вобласці — каля
13 тысяч чалавек засталося. Не функцыянуюць ужо льнозавод, будаўнічыя
арганізацыі, працуе ўсяго адно сельскагаспадарчае прадпрыемства. Вялікі
ўзровень і беспрацоўя.
З гэтымі ж
мясцінамі звязана вялікая частка жыцця. Тут вырас, адчуў любоў да працы. Ды і
як жа інакш, калі з 7 гадоў рабіў. Спачатку вадзіў каня па баразне, потым за
плуг стаў. Рвалі лён, абівалі яго пранікам, вазілі на завод. З чацвёртага класа
дапамагаў матулі, якая працавала на ферме даяркай. Таму і лёс свой звязаў з
сельскай гаспадаркай. Амаль дзесяцігоддзе быў галоўным аграномам вядомага ў тыя
часы саўгаса імя Калініна, а потым — перасяленне ў Асі-повіцкі край. З тугой у
сэрцы наведваю малую радзіму. Хаджу па могілках, ды і вёскі многія ўжо
нагадваюць могілкі, разбураныя, як пасля вайны. Балюча за зямлю і лю-дзей.
Славіўся наш край бульбай, ільногадоўляй, у гэтым жа раёне нарадзілі-ся такія
знакамітыя асобы, як народная артыстка Марыя Пахоменка, паэт Аляксей Пысін,
за-снавальнік рускай школы доменшчыкаў Міхаіл Курака. Помнікамі прыроды
мясцовага значэння пры-знаны «Ясеневы гай» у вёсцы Горы і
дэндралагічны сад «Iванаў хутар» каля вёскі Палуж. Цяпер у шэрагу
населеных пунктаў адны старыя пражываюць…