Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны
Опубликовано: Редактор
Вторник, 29.01.2013 09:56.
Рубрика: Актуальнае
Таццяна Казакова, галоўны спецыяліст аддзела
ідэалагічнай работы Асіповіцкага райвыканкама:
— Вёска з мілай, хоць і рускамоўнай назвай, Iзюмава размешчана
ўздоўж дарогі, якая вядзе з Ялізава на Сычкава. Некаторым, напэўна, яна вядома
пад назвай Дурынічы, а Iзюмавым стала ў гонар ураджэнца Чалябінскай вобласці
Мікалая Iзюмава, які ў 1944 годзе прыняў бой з немцамі непадалёк ад вёскі і
гераічна загінуў. Яшчэ тут нарадзіўся лётчык-знішчальнік, Герой Савецкага Саюза
Мікалай Пінчук. Ёсць капліца-склеп Забелаў як помнік архітэктуры. Ганаруся
роднымі мясцінамі, часта туды наведваюся. I, здаецца, даражэйшага куточка на
ўсёй зямлі няма.
З Бабруйскам таксама звязана шмат успамінаў. Там стала
камсамолкай, разам з бацькамі ездзіла на гарадскія святы. Памятаю, як на вуліцы
Бахарава збіраўся народ з гармонікам. Людзі пелі, танцавалі, ва ўсіх быў
святочны настрой. Як падаецца зараз, тыя сустрэчы чымсьці нагадвалі адэскія
пасядзелкі ў іх знакамітых дворыках.
З кожным годам Бабруйск маладзее, але адначасова і нібыта дыхае
мінуўшчынай: ён адзін са старэйшых гарадоў нашай краіны. Археалагічныя дадзеныя
сведчаць, што ў раёне злучэння дзвюх рэк — Бярэзіны і Бабруйкі — ужо ў V-VI
стагоддзях знаходзілася пасяленне славян. А першае ўпамінанне пра яго адносіцца
да 1387 года. У пачатку ХIХ стагоддзя на месцы старога горада была пабудавана
буйная крэпасць, якая вытрымала націск напалеонаўскіх войскаў. Там служылі, а
затым адбывалі пакаранне некаторыя дзекабрысты, а таксама каля 2 тысяч удзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў.
Горад вядомы далёка за межамі краіны дзякуючы такім
прадпрыемствам, як «Белшына”, Беларусьгуматэхніка», «Бабруйсксельмаш” і інш. У
ім шмат славутых месцаў: 20 помнікаў мастацтва, 55 — гісторыі, 27 —
архітэктуры. Словам, тут ёсць дзе пахадзіць і што паглядзець.
Не менш цікавы і раён, які ўтварыўся ў 1927 годзе. Дарэчы,
Асіповіцкі на працягу некалькіх гадоў таксама ўваходзіў у Бабруйскі. У ім
нара-дзіліся драматург Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, паэт Мікола Аўрамчык,
пісьменнікі Платон Галавач і Алесь Дзятлаў. А яшчэ бабруйская зямля прыняла на
апошні спачын паэта Алеся Адамовіча і ўнучку Аляксандра Пушкіна — Наталлю
Варанцову-Вельямінаву.
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
-
25.01.2013 Да 75-годдзя заснавання Магілёўскай вобласці
-
07.09.2012 “Самае-самае” пра БРСМ Асіповіччыны
-
29.01.2013 Да 75-годдзя заснавання вобласці Край любімы, сэрцу мілы…
-
29.01.2013 Да 75-годдзя заснавання Магілёўшчыны