Ні адзін куток Беларусі, у тым ліку і Асіповічы, немагчыма ўявіць без помнікаў гісторыі і культуры — своеасаблівага летапісу жыцця народа, яскравых сведкаў яго працоўнай, рэвалюцыйнай і баявой славы. Гэта — мемарыяльныя комплексы, манументы і іншыя малыя формы архітэктуры. Пра большасць з іх ішла гаворка на старонках праекта «Вуліцы-легенды». Некаторыя ж засталіся, як кажуць, за кадрам. Справядліва будзе ўзгадаць і пра іх.
Мемарыяльны знак «Пушка” пастаўлены ў гонар вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Горад Асіповічы, вул. Рабоча-Сялянская, паўднёвыя могілкі… У Вялікую Айчынную вайну войскі 1-га Беларускага фронту 24 чэрвеня1944 года пачалі наступленне ў накірунку Бабруйск-Асіповічы. 27 чысла часці 18-га стралковага корпуса 65-й арміі з баямі падышлі да горада і 28 чэрвеня 1944 года вызвалілі яго ад акупантаў. У вызваленні ўдзельнічалі: 15, 69, 37-я стралковыя дывізіі (камандзіры генерал-маёры К.Е.Грабенік, I.I.Санкоўскі, палкоўнік В.Л.Марозаў), 251-ы асабовы танкавы полк, 925-ы самаходна-артылерыйскі полк (камандзіры падпалкоўнікі Ф.С.Вярлань, П.С.Ложкін), 9-я гвардзейская і 45-я бамбардзіровачная авіядывізіі (генерал-маёры авіяцыі Ф.I.Меншыкаў, В.I.Лебедзеў) і партызаны Асіповіцкай ваенна-аператыўнай групы (камандзір В.В.Глотаў). Устаноўлены помнік у 1984 годзе.
Брацкая магіла партызан (вул. Крыловіча). Пахаваны 6 чалавек, якія загінулі ў барацьбе за Савецкую ўладу ў 1918-1920 гадах. Помнік выканаў скульптар Яўген Пустаў.
Сашчэка Захар Iванавіч.
Ерашэвіч Якаў Iларыёнавіч.
Ерашэвіч Васіль Iларыёнавіч.
Пінчук Iван Маісеевіч.
Пінчук Савелій Iванавіч.
Кузьміч Рыгор Кузьміч.
Партызаны былі членамі падпольнай групы з вёскі Крынкі. У пачатку чэрвеня 1920 года атрад арганізаваў баявую вылазку на станцыю Дараганава, але праціўнік прымусіў падпольшчыкаў адысці ў сваю вёску. Супраць
Крынак і Мязовіч ворагі вырашылі правесці карную аперацыю, у выніку якой затрымалі вышэй пералічаных партызан. Iх прывезлі ў асіповіцкую турму. На допытах людзей білі і катавалі, у дзень смерці прымусілі капаць сабе магілу. Калі яма была гатова, паставілі каля кар’ера і расстралялі.
У 1933 годзе пахаваны сакратар чыгуначнай парт-ячэйкі Яфім Iосіфавіч Лагацкі. У 1982 годзе на магіле пастаўлены помнік — скульптурная кампазіцыя — партызан і чырвонаармеец і пліта з памятным надпісам.
Брацкая магіла савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму (вул. Сумчанкі, непадалёку ад ААТ «Дах»). Пахаваны 32 воіны і партызаны, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у 1941-1944 гг., а таксама больш за 2 тыс. мірных жыхароў і савецкіх ваеннапалонных, загубленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікую Айчынную вайну. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла Пятра Iванавіча Марозава (вул. Крупскай, могілкі). Нарадзіўся ў 1924 годзе ў сяле Лукерына Омскай вобласці. З рабочых. Член КПСС. У Вялікую Айчынную вайну з 1943 года на Цэнтральным і 1-м Украінскім франтах. Камандзір танкавай роты, 53-й гвардзейскай танкавай брыгады, 3-й гвар-дзейскай танкавай арміі гвардыі лейтэнант П.I. Марозаў праславіўся вясной 1945 года на тэрыторыі Германіі. Танкавая рота на чале з ім фарсіравала рэкі Нейсе, Шпрэе, канал Тэльтэў, у цяжкіх баях авалодала шэрагам населеных пунктаў, прымала ўдзел у штурме Берліна. Званне Героя Савецкага Саюза П.I.Марозаву было прысвоена 27 студзеня 1945 г. Памёр 26 студзеня 1952 г. У 1970 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў (вул. Піянерская). Пахавана 7 воінаў, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 1941, 1944, 1945 гг. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму (вул. Казлоўскай, яўрэйскія могілкі). Пахаваны жыхары Асіповіч, якіх загубілі нямецка-фашысцкія акупанты ў 1941-1942 гг. У 1968 годзе на магіле пастаўлены абеліск.
Магіла ахвяр фашызму. На грама-дзянскіх могілках у Прудку пахаваны жыхары г. Асіповічы, загубленыя нямецка-фашысцкімі акупантамі ў 1941-1944 гг. У 1976 годзе тут пастаўлены абеліск.
Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан (вуліца Крупскай). Пахаваны 50 воінаў і партызан, якія загінулі ў баях супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў ці памерлі ад ран у 1941-1945 гг. Сярод пахаваных воіны 65-й арміі 1-га Беларускага фронту, што загінулі ў канцы чэрвеня 1944 года пры вызваленні Асіповіч.
Помнік работнікам Асіповіцкага «Нарыхтзерне» (зараз Асіповіцкі філіял ААТ «Бабруйскі камбінат хлеба-прадуктаў») (вул. Калі-ніна). Ён — ушанаванне памяці 7 работнікаў камбіната хлебапрадуктаў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Абеліск пастаўлены ў 1975 годзе.
Карповіч В.А. лейтэнант, член КПСС, бухгалтар.
Дзядок М. капітан, заг. склада.
Заруба партызан, дырэктар.
Станкевіч М. радавы, заг. склада.
Выпрык Г. радавы, ахоўнік.
Жыдовіч I.В. радавы, член КПСС, заг. склада.
Барысевіч радавы, нач. аховы.
Мемарыяльная дошка ў гонар Г.К.Жукава на вуліцы Рабоча-Сялянскай. Устаноўлена ў 2005 годзе. На ёй напісана: «В этом доме в 1938 году останавливался командир 6-го кавалерийского корпуса Георгий Константинович Жуков, впо-следствии прославленный полководец, Маршал Советского Союза».
Мемарыяльная дошка Васілю Ануфрыевічу Зінавенку (вул. Крупскай, 30). Устаноўлена ў 1976 годзе на будынку аддзела ўнутраных спраў райвыканкама ў памяць участковага ўпаўнаважанага В.А.Зінавенкі, які загінуў у 1946 годзе пры выкананні службовых абавязкаў.
Мемарыяльная дошка ў гонар вы-ступлення рабочых у 1908 годзе (вул. Iнтэрнацыянальная, будынак Клуба чыгуначнікаў). Устаноўлена ў 1975 годзе. Пасля рэвалюцыйных падзей 1905-1907 гадоў у краіне наступіў перыяд рэакцыі, узмацніўся прыгнёт рабочых. Як і на многіх прадпрыемствах, на Асіповіцкім шпалапрапітным заводзе была зніжана заработная плата, павялічаны штрафы. Злоўжыванні адміністрацыі выклікалі абурэнне працоўных. 17-22 сакавіка 1908 года рабочыя правялі забастоўку. Яны патрабавалі павысіць зарплату, адмяніць штрафы, палепшыць умовы працы і быту. Паліцыя і салдаты аказаліся мацней…
Мемарыяльная дошка Iвану Дзям’янавічу Санковічу (вул. Касмічная, 40). «Здесь жил в годы Великой Отечественной войны организатор и руководитель подпольной группы Осиповичского партийно-комсомольского подполья Санкович Иван Демьянович (1902-1944 годы).
Мемарыяльны комплекс «Алея герояў” у парку імя Ленінскага камсамола ўстаноўлены да 125-годдзя горада Асіповічы.
…Да абеліска славы,
У сквер мемарыяльны,
Усё менш і менш прыходзіць
Ссівелых ветэранаў.
Яны кладуць не кветкі
Да мармуру бяссмерця,
Кладуць свае вайною
Абпаленыя сэрцы.
Але няма прасвету
У іх страі суровым:
Iх дзеці, іх унукі
На варце ганаровай.