10 C
Осиповичи
Понедельник, 28 сентября, 2020
Еще

    Насустрач 150-годдзю Беларускай чыгункі "Асцярожна: дзверы зачыняюцца. Наступная станцыя — Ялізава"

    Популярное

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Мотокросс в Осиповичах

    Соревнования по мотокроссу «МОТОФОРМАТ-2018» состоялись в Осиповичах 16 июня. На трассу около стадиона «Юность» приехали 45 участников, в том числе и представители Литвы и...

    В Осиповичском районе продолжается эпидемическое распространение COVID-19

    — На Осиповщине, как и по всей стране, эпидемия коронавируса не останавливалась, но проходила в контролируемых рамках, — сообщила главный государственный санитарный врач района — главный врач райЦГЭ Екатерина Мукалова. — Сейчас, после определенного снижения уровня заболеваемости инфекцией в летний период, в районе всё чаще регистрируются случаи COVID-19, имеющие эпидемиологическую преемственность: семейные очаги, очаги заболевания по месту работы и учебы; причем в числе заболевших не только пожилые и ослабленные люди, но и дети, трудоспособные граждане.

    В Осиповичах – Кубок Беларуси!

    Яркие, зрелищные, любимые многими соревнования по мотокроссу вновь ждут осиповчан и гостей города: Осиповичи в очередной раз принимают открытый Кубок Республики Беларусь по мотоциклетному кроссу, посвященный Дню машиностроителя.

    Яна адносна маладая: на карце Беларускай чыгункі
    з’явілася ў 1931 годзе пад назваю Свіслач, а сваё цяперашняе імя набыла праз
    два з лішкам дзесяцігоддзі — у пяцьдзясят пятым.

    Сёння праз Ялізава праходзіць даволі вялікі
    пасажырскі і грузавы паток. Так, за май толькі тут больш за 2,8 тысячы чалавек
    набылі білеты на ледзь не 40 мільёнаў рублёў, пагрузілі 58 вагонаў. Грузавыя
    вагоны за-гружае гатовай прадукцыяй шклозавод «Ялізава», сюды ж
    пастаўляюцца сода, пясок, шклабой, крэйда, шпат, сульфат — кампаненты для
    вы-творчасці шкляных ёмістасцей. Са станцыі Асіповіцкі ляс-гас адпраўляе лес на
    Латвію, Польшчу, у іншыя краіны.

    Ялізаўчане не ўяўляюць свайго жыцця без чыгункі
    — і гэта зразумела. Напрыклад, у райцэнтр заехаць удвая хутчэй на цягніку, а
    кошт білета наогул ні ў якое параўнанне не ідзе: 1.650 рублёў на дызель-цягніку
    і 15.500 — амаль у 10(!) разоў даражэй — на аўтобусе. Нездарма раніцой
    прадаецца па 20-30 білетаў у гэтым накірунку. Людзі з Асіповіч ездзяць на
    работу на шклозавод, а з рабочага пасёлка — у раён, знаходзяцца і іншыя нагоды для
    паездак. Карыстаюцца папулярнасцю сярод ялізаўчан білеты ў Маскву,
    Санкт-Пецярбург, Мурманск, Смаленск, Брэст, не гаворачы пра абласны цэнтр і
    сталіцу. У цягнік Магілёў-Мінск заўсёды заходзіць добры тузін пасажыраў і
    выходзіць не менш: кошт білетаў даволі даступны, і язда без перасадак. У
    выхадныя пасажырапаток яшчэ павялічваецца: прыбываюць студэнты, дачнікі.

    Больш за два дзясяткі гадоў займаецца
    арганізацыяй перавозак пасажыраў і грузаў Валянціна Скачылава. Выпускніца
    Брэсцкага чыгуначнага вучылішча № 27 крыху папрацавала дзяжурным, а затым была
    назначана начальнікам станцыі. Дзякуючы ўмеламу кіраўніцтву, калектыў не мае
    парушэнняў працоўнай дысцыпліны, надзейна забяспечвае бяспеку дарожнага руху.

    Штодзень сустракаюць і адпраўляюць 10
    пасажырскіх і прыгарадных і столькі ж грузавых цягнікоў дзяжурныя па станцыі
    Алена Шахава, Лілія Канцавенка, Ірына Ждановіч, Таццяна Мацюшонак.

    Таццяну Іванаўну з Навагрудчыны лёс накіраваў у
    Ялізава, дзе жанчына стварыла сям’ю, набыла дом і трапіла ў цудоўны працоўны
    калектыў. І вось ужо амаль 30 гадоў выходзіць на перон, каб даць
    «дабро» на адпраўку чарговага саставу.

    Стаць чыгуначніцай дзяўчынка марыла з
    дзяцінства. Можа таму, што вырасла «на пуцях»? Ды не, зусім наадварот:
    чыгункі наогул не бачыла, і яна здавалася ёй нейкай загадкавай і прыцягальнай.

    Сястра матулі працавала стрэлачніцай, а Таццяна
    вырашыла стаць дзяжурнай па станцыі. Менавіта такую спецыяльнасць абрала — і
    верная прафесіі ўжо шмат гадоў. У рабоце неабходна добрае ўзаемадзеянне з
    машыніс-тамі, пасажырамі, а ладзіць з людзьмі яна ўмее. Раней знаходзіліся
    аматары пра-ехаць на даху цягніка або ўціснуўшыся паміж вагонамі, зараз людзі
    сталі разумець, што такі «экстрым» ні да чаго добрага не прывядзе. Не
    начуюць ужо на вакзале і бамжы. І наогул паводзіць сябе ля чыгуначных пуцей
    мясцовыя жыхары сталі больш цывілізавана.

    Акрамя кантролю за абстаноўкай на пероне,
    дзяжурная ажыццяўляе стрэлкавыя пераводы на пульце кіравання, вядзе неабходную
    дакументацыю.

    Не так даўно працуе білетным касірам Таццяна
    Бушкова. З сям’і чыгуначнікаў, таму не дзіўна, што працаваць стала таксама
    «на рэйках». Афармленне папярэдніх білетаў на цягнікі дальняга
    накіравання, выбар месца ў вагоне патрэбнай зручнасці, індывідуальны падыход да
    запатрабаванняў кожнага і работа з 8 да 20 гадзін — хто скажа, што гэта
    нескладана?

    Важная работа прыёма-здатчыка грузу і багажу,
    якой прысвяцілі сябе Таццяна Міхайлоўская і Наталля Бондарава. Прыняць вагоны,
    аформіць вагонныя лісты, пракантраляваць працэс па-грузкі, увязкі, замацаванне
    стоек, адпаведнасць колькасці і якасці грузу, заяўленнаму ў дакуменце…
    Жанчыны адказваюць за стан вагонаў і тавару — і з усім спраўляюцца выдатна.

    Парадак жа і чысціню ў памяшканні і навокал
    забяспечвае станцыйны рабочы Галіна Маркоўская.

    Такі вось невялічкі ста-більны калектыў
    абслугоўвае бесперабойную работу станцыі Ялізава.

    А побач са станцыйным будынкам прытуліўся
    акуратны дагледжаны домік, уздоўж фасада якога размясц-лася «лебядзінае
    возера» з чарадой чароўных птушак, ля вады «грэецца на сонцы»
    кракадзіл, у задуменні стаіць ружовы фламінга. Гэта цудоўная кампа-зіцыя
    выканана… з аўтамабільных шын. А аўтар яе — былы білетны касір станцыі Галіна
    Койпіш, якая пайшла на пенсію і цяпер разам з мужам Леанідам захапілася дызайнерскай
    дзейнасцю. На брамцы — нібы ахоўвае дом сабака з пластыкавых коркаў, толькі
    вы-гляд у вартаў-ніка надзвычай дружалюбны. У двары — таксама рукатворная
    прыгажосць. Работа на чыгунцы вабіць да творчасці, навявае рамантычныя пачуцці,
    як прызнаюцца яе працаўніцы.

    …Чарговы цягнік адыходзіць ад станцыі, а на
    пероне застаюцца людзі ў форме. Яны працягваюць рабіць свае будзённыя справы па
    забеспячэнні перавозак пасажыраў і грузаў…

    Iна ЗАСКЕВІЧ.

    Реклама

    Последнее

    У осиповичского райотдела по чрезвычайным ситуациям — надежный тыл

    "Выехали на ликвидацию пожара", "Оказали помощь в ДТП", "Устранили протечку горючих веществ" — чаще всего работа сотрудников МЧС представляется исключительно в ключе подобных сообщений. Но чтобы система оказания помощи населению работала четко и без перебоев, она должна быть налажена уже на этапе быта. Ведь, согласитесь, результат любой деятельности во многом зависит от того, какие условия для этого созданы.

    “За мирную Беларусь!”: патриотический автопробег Осиповичи-Брицаловичи

    Посещение места, связанного с самыми трагичными и одновременно героическими страницами истории родного края, наиболее соответствует духу моральных ценностей, сохранение которых сегодня является одной из важных задач государства и общества.

    Осиповчанин Тимофей Астрашевский занимается мотокроссом с пяти лет

    Без малого 6 лет назад "районка" впервые рассказала об одном из самых юных приверженцев мотокросса в области — осиповчанине Тимофее Астрашевском. Тогда мальчишка только делал первые шаги в этом достаточно серьезном виде спорта — и подавал большие надежды. Оправдались ли ожидания его отца-тренера Алексея и как далеко продвинулся Тимофей по спортивной лестнице?

    Тонкости управления большим промышленным предприятием на примере ОАО «ОЗАА»

    Суть любого материального производства: берем нечто материальное и, вложив определенное количество труда, получаем продукт — законченный результат деятельности, который можно продать.

    Коротко о разном. Осиповичи

    Каля 120 прышчэпак супраць шаленства сабакам і амаль 75 — кошкам зрабілі спецыялісты гарадской ветэрынарнай станцыі ў жніўні. Супраць іншых вірусных захворванняў за той жа месяц прышчэплена 150 і 45 сабак і кошак адпаведна.