ХронIка здарэнняў №85
У перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка зарэгістравана
1 кастрычніка несудзімы 22-гадовы асіпаўчанін
У той жа дзень з дваровай пляцоўкі аднаго з
Узбуджана 13 крымінальных спраў, з якіх 3 — па
Напрыканцы верасня ад невядомых асоб пацярпелі
Два раней судзімыя за крадзеж маладыя чалавекі ў
Спынена 190 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
27 верасня на скругленні аўтадарогі
АДАI нагадвае, што каля 30% ад агульнай
Затрыманы 51 правапарушальнік, у ліку якіх
Суправоджана 92 паязды, з якіх ссаджаны 1 п’яны
За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 16 мужчын і
Надвячоркам 28 верасня па невядомай прычыне
Складзена па 1 пратаколу аб парушэнні правілаў
Перададзены ў РАЎС для ўзбуджэння крымінальнай
ХронIка здарэнняў №85
РАУС
У перыяд з 26 верасня па 2 кастрычніка зарэгістравана
4 крадзяжы і 2 выпадкі самагонаварэння.
1 кастрычніка несудзімы 22-гадовы асіпаўчанін
разбіў ветравое шкло аўтамабіля «Мерседэс-Бенц”, які стаяў на вул. Сумчанкі, і
ўкраў 2 упакоўкі кубінскіх цыгар. Сукупныя страты, нанесеныя гаспадару
пашкоджанай машыны, склалі 3,1 млн. руб.
У той жа дзень з дваровай пляцоўкі аднаго з
дамоў на вул. Вакзальная ў Асіповічах былі скрадзены 5 мужчынскіх штаноў і
світар, развешаныя на прасушку.
Узбуджана 13 крымінальных спраў, з якіх 3 — па
фактах крадзяжу турысцка-спартыўнага рыштунку.
Напрыканцы верасня ад невядомых асоб пацярпелі
два мінчаніны, якія прыехалі ў Прыцерпу на рыбалку, а ў выніку засталіся без
маторнай лодкі, рыбалоўных снасцей і іншай маёмасці агульным коштам звыш 8 млн.
руб.
Два раней судзімыя за крадзеж маладыя чалавекі ў
ноч з 25 на 26 верасня ўзламалі сховішча ФСК «Алімпія” і вынеслі адтуль 11
турыстычных рукзакоў, тры веласіпеды і іншы інвентар.
ДАI
Спынена 190 парушэнняў правілаў руху, прыцягнуты
да адказнасці 6 п’яных вадзіцеляў і 88 «ліхачоў”. Адбылося 8 ДТЗ.
27 верасня на скругленні аўтадарогі
Асіповічы-Свіслач каля вёскі Орча аўтамабіль «Фольксваген-Джэта” з’ехаў у кювет
і перакуліўся. Аварыя адбылася з-за неасцярожнасці вадзіцеля, які патрапіў у
бальніцу з пераломам некалькіх рэбраў і шэрагам іншых цялесных пашко-джанняў.
АДАI нагадвае, што каля 30% ад агульнай
колькасці ДТЗ адбываецца з-за перавышэння ва-дзіцелямі бяспечнай хуткасці.
Пакараннем за празмерна хуткую язду можа быць штраф памерам да 15 базавых
велічынь, а за паўторнае на працягу года парушэнне хуткаснага рэжыму —
пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на тэрмін да 12 месяцаў.
АУСТ
Затрыманы 51 правапарушальнік, у ліку якіх
збегшы з-пад следства злодзей і два пацыенты псіханеўралагічнага дыспансера,
самавольна пакінуўшыя лячэбную ўстанову.
Суправоджана 92 паязды, з якіх ссаджаны 1 п’яны
пасажыр.
Медвыцвярэзнік
За тыдзень пацыентамі ўстановы сталі 16 мужчын і
6 жанчын. У Дзень цвярозасці, які
праводзіўся 30 верасня, дапамога медвыцвярэзніка спатрэбілася ўсяго 2 жанчынам.
РАНС
Надвячоркам 28 верасня па невядомай прычыне
загарэлася цагляная гаспадарчая пабудова на мехдвары СВК «Калгас «Карытнае”.
Агнём знішчана 30 спісаных трактарных пакрышак.
IАЖіРС
Складзена па 1 пратаколу аб парушэнні правілаў
лесакарыстання, здабычы рыбы і тэхнікі бяспекі на паляванні, 3 — па фактах
крадзяжу рыбы з сажалак ААТ «Рыбгас «Свіслач”.
Перададзены ў РАЎС для ўзбуджэння крымінальнай
справы матэрыялы па факце незаконнай здабычы казулі.
Твитнуть | 0 |
ЭТО ТОЖЕ ИНТЕРЕСНО!
- 05.10.2011 ХронIка здарэнняў №85
- 02.04.2014 За услуги надо платить!
- 31.03.2014 Координационное совещание — выработка согласованных действий по предупреждению правонарушений
- 21.06.2011 ХронIка здарэнняў №53
- 01.05.2013 Асіповіччына: хронIка здарэнняў
- 03.04.2012 АСІПОВІЧЧЫНА: хроніка здарэнняў
Добавить комментарий
« Крымінальная быль Той, хто злавіў Шаржановіча №85
Профориентация: как стать офицером милиции №85 »