Ганаровай
граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за шматгадовую
плённую працу ў падатковых органах, асабісты ўклад у забеспячэнне даходнай
часткі бюджэту раёна і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння СIВУХIНА Таццяна
Ягораўна, намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах
Рэспублікі Беларусь па Асіповіцкім раёне;
за шматгадовую
добрасумленную працу ў будаўнічай галіне і ў сувязі з 50-годдзем з дня
нараджэння ПАЦКЕВIЧ Аляксандр Віктаравіч, галоўны інжынер таварыства з
абмежаванай адказнасцю «Асіповічыгазбуд» адкрытага акцыянернага
таварыства «Белгазбуд»;
за шматгадовую
добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё мастацкай самадзейнасці раёна,
патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі і ў сувязі з 25-годдзем з дня ўтварэння
народнага хору ветэранаў вайны і працы ГРЫНЬКО Людміла Уладзіміраўна, мастацкі
кіраўнік народнага хору ветэранаў вайны і працы Асіповіцкага Цэнтра культуры і
вольнага часу аддзела культуры Асіповіцкага райвыканкама.