Дараганаўская вераснянка
Цеханавецкі збанок,
бельская хата,
а верасы — з Дараганава.
Што ў Пцічы на плячы
Хваёвае прымасцілася.
Г.Тварановіч-Сеўрук.
Зборнік
«Чацвёртая стража».
17 лютага спаўнілася 55 год з дня нараджэння
выпускніцы Дараганаўскай СШ, доктара філалагічных навук, прафесара Беластоцкага
універсітэта, літаратуразнаўцы і паэткі Галіны Паўлаўны Тварановіч-Сеўрук.
Паэты прыходзяць у жыццё з далечы раю маленства.
Адчуванне радзімы дзяцінства, шчымлівай замілаванасці да найдаражэйшага кутка ў
сусвеце, хаты з бярвенцаў, грудзей зямелькі, усяго навакольнага прыроднага
космасу характэрна для гэтай паэткі. Роднасць са сваёй зямлёй, са сваім словам
«настоена» ў яе на верасах з яе роднага Дараганава. Яе паэзія, яе
слова жывяцца і жывуць спадчынна-дарагімі рэаліямі: ракою Пціч з яе дубамі;
зорамі «над жніўным Дараганавам»; чарніцамі «з ягаднікоў
маленства», верасам. Дастаткова прачытаць верш «Цеханавецкі збанок»,
каб зразумець, што верасы — гэта сімвал радзімы, дарагі і святы для паэткі.
Галіна Паўлаўна Тварановіч (дзявочае прозвішча —
Сеўрук) нарадзілася 17 лютага 1955 года ў Дараганаве. Вучылася ў мясцовай
сярэдняй школе. Першая настаўніца — Ганна Дзянісаўна Непачаловіч,
«сардэчны, светлы чалавек», жонка беларускага паэта Янкі
Непачаловіча. Сам Янка (Іван Данілавіч) Непачаловіч да 1967 г. працаваў у школе
настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Менавіта пад яго кіраўніцтвам
займалася Галя ў літаратурным гуртку, пісала ў «Піянер Беларусі»,
раённую газету, «Знамя юности». І пісала даволі актыўна. У нашым
школьным края-знаўчым музеі захавалася некалькі дзіцячых газет тых часоў, дзе
надрукаваны вершы Г.Сеўрук. Вось толькі адзін з іх:
За парты зноў паклікаў нас
Званок — жаўрук вясёлы.
Дзень добры, светлы,
родны клас!
Дзень добры, наша школа!
Махаюць крыллем ветракі,
Няўрымсліва віхрацца.
Усе заняты ў час такі
Руплівай,
дружнай працай.
(4
«А» клас, люты 1966)
У раённай газеце «Запаветы Леніна» 6 ліпеня
1971 года былі надрукаваны радкі з дзённіка камсамолкі з Дараганаўскай школы
Галіны Сеўрык «Прадмова паэмы»: «…Да чаго мала часу даецца
чалавеку на свядомае жыццё. Трэцюю
частку яго проста прасыпаем, а як многа хочацца паспець зрабіць,
навучыцца, прачытаць …Радзіма расце разам з чалавекам. Чым болей даведваешся
аб ёй, тым шырэй становяцца межы роднага блізкага. І яно, гэтае роднае блізкае,
цаглінка за цаглінкай будуе душэўную раўнавагу, упэўненасць у жыццё, гонар за
свой народ».
…Паміж добрым і нікчэмным існуе паласа
нейтралітэту, але яна хутчэй прыводзіць да подласці, чым да карыснага
стварэння. Чалавеку, уступіўшаму ў нейтралітэт са сваім сумленнем, вельмі цяжка
рабіць дабро. Людзі ж прамыя, прынцыповыя не маюць паняцця аб тым, як можна
прайсці міма трапіўшага ў бяду, зманіць, скрывадушнічаць.
…У кожным жыцці свае рытмы і рыфмы — справы, думкі
чалавечыя…
Я пачну пісаць сваю паэму, калі змагу прыносіць
максімальную карысць грамадству, дасягну духоўнага паўналецця.
А пакуль днямі, месяцамі зліўшыхся маленства і
юнацтва пішу ўступ да паэмы».
Яе сачыненні звычайна чыталіся ў класе ўслых, як адны
з лепшых. Вельмі любіла чытаць кнігі, якія насіла торбамі з даволі багатай
бібліятэкі школы-інтэрната, сель-скай і школьнай.
Калі ў 1971 годзе ў Дараганава прыехала некалькі
беларускіх пісьменнікаў і паэтаў — а гэта была падзея! — пасля іхняга
выступлення падышла да Станіслава Пятровіча Шушкевіча са сваім альбомам
газетных матэрыялаў. Чаму да яго? Мабыць, адчула ягоную асаблівую дабрыню,
чалавечнасць. Упэўнена, што быў на гэта Лёс. С.П.Шушкевіч праглядзеў яе альбом,
параіў пісаць далей і запісаў свой адрас. А праз нейкі час яна мела вялікую
радасць, атрымаўшы паштоўку з Мінска ад самога паэта, у якой ён пацвердзіў
выказанае пры сустрэчы.
Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіла на
філалагіч-ны факультэт БДУ ў Мінску. Трапіла ў адну групу з малодшай дачкою
Станіслава Пятровіча. Абставіны сышліся так, што першыя два студэнцкія гады
пражыла на кватэры ў Шушкевічаў, што вельмі памагло адаптавацца ў гарадскіх
умовах. I, зразумела, шмат далі размовы з самім гаспадаром, яго далікатнасць,
тактоўнасць у адносінах з людзьмі.
Пасля заканчэння БДУ (1977) працуе ў выдавецтве
«Навука і тэхніка». Затым — аспірантура. Кіраўніком пры-значылі Алеся
Адамовіча. Ездзіла начытвацца паўднёвых славян і здаваць югаслаўскую літаратуру
ў Маскву ў інстытут славяназнаўства і балканіс-тыкі. 3 1983 года працавала
навуковым супрацоўнікам у інстытуце літаратуры Нацыянальнай Акадэміі Навук
Беларусі. У 1985 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, а ў 1999 — доктарскую.
З 1999 года выкладае ва Універсітэце ў Беластоку (Польшча).
Выйшла замуж за вядомага беларускага паэта з Польшчы Яна Чыквіна. Пражывае ў
горадзе Бельску-Падляскім. Актыўна прапагандуе беларускую літаратуру і
праваслаўе. Пры асабістай сустрэчы ў снежні 2009 г. пры-зналася, што даводзіцца
несоладка: сёння ў Польшчы нялёгка заставацца праваслаўным беларусам. Актыўна
супрацоўнічае з праваслаўнымі выданнямі.
Сваё роднае Дараганава Галіна Паўлаўна не забывае
ніколі і нідзе, наведвае кожны год. На шчасце, яе ў роднай хаце яшчэ дасюль
сустракае бацька, 88-гадовы ветэран Вялікай Айчыннай вайны Павел Антонавіч.
Смак яго мёду яна заўсёды адчувае на сваіх вуснах:
Вечная служба пчаліная.
Хораша бацьку пры ей.
Мёд з дараганаўскіх
кветак —
маленства сады і лугі.
(«Пасрэдніцтва
руплівае…»)
Дараганава, агучанае гудкамі блізкіх цягнікоў,
беларускімі песнямі, — найбольш блізкі і любімы куток, пра які яна з
захапленнем узгадвае ва ўсіх трох зборніках. А ўсіх такіх вершаў — 12.
Знаходзячыся далёка ад Ра-дзімы, яна не перастае любіць бацькоўскую хату,
захоўвае ў памяці росныя сцежкі-дарожкі, спеўныя цёплыя вечары, землякоў. Яе
сонца «бавіць кароткую летнюю ноч толькі ў верасах пад
Дараганавам…», той лясной вёскай, што прытулілася ля ласкавай Пцічы па
дарозе паміж Асіповічамі і Старымі Дарогамі, і заўжды рада сустрэчы са сваімі
выхаванцамі. Яе сіла прыцяжэння настолькі моцная, што робіцца для аўтаркі
цэнтральнай кропкай у пункцірах уласнага жыццёвага шляху і Сусвету наогул.
Сонца, маё адзінае сонца,
яно
смела вандруе
па небасхіле,
гаспадарліва аглядае
абшары,
але ж штодня адпачывае
яно,
маё відушчае свяціла,
толькі ў лясным
Дараганаве,
дзе за суседнімі
Птушычамі —
Камарына, Мязовічы
і Крынка…
Дакладна ведаю
ад нараджэння:
праменьчыкі стому
страсаюць
не ў слаўныя Нёман або
Дунай —
у Пціч, якая плаўна абмінае
маміны Халькі і Сялец
ды Краі…
Маё сонца бавіць
кароткую летнюю ноч
толькі ў верасах
пад Дараганавам.
(«Сонца»)
Тут усё блізкае. Тут спелілася «зялёная галінка
душы», часта крохкая і нямоглая, якая пры ўмове цярплівасці і дзякуючы
моцы каранёў роднай зямлі можа стацца «зялёным Дрэвам Жыцця’’, перарасці ў
«зялёны атожылак вечнасці». Тут самая цёплая ў свеце бацькоўская хата
і сіратлівы грудок на кладах, сумнае «месца спакою», апошні прытулак
матулі. Тут, ля студні маленства, —
барву церпкую спеляць
у лісці зялёным
зялёныя гронкі
агністай каліны…
(«Ля
студні маленства…»)
Тут — шыпшына, адзначаная «і кветам і
цярном»; раскоша ажынаў і верасоў; некрануты трыпутнік, сціплыя рамонкі і
ліловыя кветкі ля мамінага крыжа. Тут пануюць старыя яблыні і грушы, зялёны гай
і хвойнік, «баравыя лясы з бярозамі», магутныя дубы на берагах Пцічы.
Аб чым бы ні пісала паэтка, усе яе творы прасякнуты
верай у неўміручасць жыцця. Блізкія людзі не паміраюць для нас. Пераходзячы ў
іншы стан, яны ўсё роўна заўсёды побач з намі.
Паэзія Г.Тварановіч вылучаецца інтэлектуальнасцю і
духоўнасцю. У яе вершы трэба ўчытвацца:
Ёсць людзі,
у якіх уваходзіш,
быццам у храмы…
Дзе льецца святло
і прарастае
увачавідкі
зямля ў Неба…
(«Ёсць
людзі…»)
У яе паэзію таксама ўваходзіш, быццам у Храмы. Бо там
кож