Самую вялікую плошчу ворнай зямлі маюць філіял “Белшына-агра” ААТ “Белшына” — 3.622 га, СВК “Чырвоны ўдарнік” — 2.624 га, а самую малую — “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 933 га і УКСП “Пратасевічы” — 1.075 га.
Самыя значныя сёлетнія новаўвядзенні ў сельскай гаспадарцы раёна — робатызаваная МТФ філіяла “Белшына-агра” ў вёсцы Вязычын, зернесушыльны агрэгат КЗСК-30г УКСП “Пратасевічы”.
Самая рэдкая культура на палях Асіповіччыны — люцэрна, займае плошчу 109 га, а самая распаўсюджаная — кукуруза — 5.050 га.
Самую лепшую ўраджайнасць сярод збожжавых сёлета даў ячмень — 43,8 ц/га.
Самую вялікую колькасць зерня намалацілі экіпажы зернеўборачных камбайнаў КЗС-1218 Уладзіміра Каралёва і Міхаіла Кавалёва, Уладзіміра Мяцельскага і Антона Мяцельскага з філіяла “Белшына-агра”. Яны ўбралі 1.851 і 1.759 тон адпаведна.
Самы вялікі аб’ём збожжа перавезлі вадзіцелі Аляксандр Сурыгін з СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік” — 2.167 тон, Аляксандр Пілюгін з СВК “Калгас “Новы шлях” — 1.683 тоны і Вячаслаў Хлус з СВК “Калгас “Авангард” — 1.537 тон.
Сама больш кармоў нарыхтавалі ў філіяле “Белшына-агра” (37,4 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву), СВК “Калгас “Авангард” (32,8), “Калгас “Чырвоны ўдарнік” (32,3), ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”(28,8).
Сама больш малака ад каровы за 10 месяцаў надаілі ў філіяле “Белшына-агра” — 5.876 кг, ААТ “Асіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне” — 5.165, СВК “Бярэзіна” — 5.060.
Самыя высокія сутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы за 10 месяцаў у філіяле “Белшына-агра” — 735 грамаў, СВК “Калгас “Бярэзіна” — 699.
Самая рэдкая ў раёне парода мясной буйной рагатай жывёлы — быкі і цялушкі абердзін-ангусы.
Самая вялікая колькасць маладых спецыялістаў у гаспадаркі Асіповіччыны за апошнія 5 гадоў прыбыла ў 2005 годзе — 47 чалавек. Самы малады калектыў працуе ў СВК “Калгас “Чырвоны ўдарнік”.
Самую высокую сярэднямесячную зарплату з пачатку года атрымлівалі працаўнікі філіяла “Белшына-агра”, СВК “Калгас “Авангард”, “Калгас “Бярэзіна”.
Самая рэнтабельная гаспадарка раёна — СВК “Калгас “Бярэзіна”.