Белае золата вяселля
“Вясельнай прывітальнай” у прасторным фае клуба сустрэў ансамбль народнай песні “Вязанка” Вяззеўскага СДК залатых юбіляраў сумеснага жыцця Клару Фёдараўну і Уладзіміра Уладзіміравіча Махначоў. Прыгожа яны прайшлі пад “Брамай шчасця” і апынуліся ў цэнтры карагода. Гэта быў танец, дзе “маладыя” з беражлівасцю і пяшчотай падтрымлівалі адзін аднаго... Рука ў руцэ, І сэрцаў стук, Размова ...