РАУС
З 7 па 13 мая выяўлены 4 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. Паступілі паведамленні аб знікненні з фасада дома па вул.Сумчанкі рэкламнага банера прыватнага прадпрыемства і крадзяжы з зямельнага ўчастка ў Дараганаве 10 тон расліннага грунту. З колата-рэзанай ранай шпіталізаваны магіляўчанін, якому траўмы нажом нанёс жыхар в. Крынка. У бальніцы апынуўся і жыхар Дараганава, збіты невядомым.
Увага! На тэрыторыі раёна па 1 кастрычніка праходзяць мерапрыемствы рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат”, накіраванай на арганізацыю вольнага часу, занятасці і працаўладкаванне ў перыяд летніх канікул непаўналетніх, ажыццяўленне дзейснага кантролю за падлеткамі, якія стаяць на розных відах уліку і г.д.
РАСК
50 рублёў выкраў раней судзімы жыхар Ялізава з кашалька, пакінутага без нагляду студэнткай у краме “Еўраопт”.
З дачнага ўчастка ў САТ “Медык” выкралі 372 кусты расады тамату і перцу коштам звыш 111 руб.
У ноч на 9 мая ў в. Красная з 2 незамкнутых і не абсталяваных ахоўнай сігналізацыяй аўтамабіляў “ВАЗ” невядомы скраў акумулятары і іншую маёмасць на суму 230 руб.
Асіпаўчанін, з’яўляючыся службовай асобай прадпрыемства, у кастрычніку 2017 года атрымаў у якасці хабару 800 долараў ЗША і бутэльку каньяку ад грамадзяніна Узбекістана.
Каля 17 гадзін 8 мая раней судзімая жыхарка райцэнтра на вул. Рабоча-Сялянскай парушыла ПДР і наехала на веласіпедзе на 2-гадовую дзяўчынку, якая атрымала цялесныя пашкоджанні.
ДАI
Папярэджана 73 парушэнні правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 21 пешаход і веласіпедыст без флікера.
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да вадзіцеля “Аудзі”: 4 мая ў 20.32 у Вяззі ён наехаў на 31-гадовага пешахода, які памёр на месцы здарэння.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 парушальнікаў ПДР, 9 асоб, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, па 4 — якія здзейснілі дробныя крадзяжы і іншыя правапарушэнні.
РАНС
11 чысла ў сушыльным памяшканні прыватнага дрэваапрацоўчага прадпрыемства агнём знішчана 6 і пашкоджана 15 “кубоў” піламатэрыялаў.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі і 4 — за парушэнне правілаў рыбалоўства.