РАУС
На мінулым тыдні паступілі 2 паведамленні аб крадзяжах з дачных дамоў; выяўлены 2 міны часоў вайны; у бальніцу дастаўлена асіпаўчанка, збітая мужам; падчас санкцыянаваных аглядаў у 2 жыхароў раёна выяўлена 160 л афарбаванага дызпаліва.
Увага! З 16 па 19 мая праводзіцца СКМ «Нелегал» з мэтай супрацьдзеяння незаконнай міграцыі, аздараўлення крымінагеннай абстаноўкі, звязанай са знаходжаннем на тэрыторыі раёна замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.
РАСК
Па матэрыялах АБЭЗ узбуджаны 2 крымінальныя справы ў дачыненні да 2 службовых асоб сельгаспрадпрыемства, якія ў красавіку мінулага і лютым бягучага года выкралі 4 электрарухавікі з рэдуктарамі на суму звыш 1680 руб.; 5 спраў датычацца фактаў хабарніцтва работнікам камунальнага прадпрыемства; 1 — незаконнага налічэння сабе ў 2016 годзе матэрыяльнай дапамогі да адпачынку былым бухгалтарам лячэбна-прафілактычнай установы.
ДАI
4 мая ў 22.40 у аг. Вяззе жыхар Вязаўніцы на “Аўдзі” наехаў на непазначанага святлоадбівальнымі элементамі адзення 31-гадовага пешахода, які памёр на месцы здарэння. Узбуджана крымінальная справа.
Увага! 4 мая стартаваў тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэджанне ДТЗ з удзелам дзяцей.
РАНС
1 мая агнём знішчаны дах і маёмасць хлява ў райцэнтры, 6 — дах гаспабудовы ў в. Дварок.
Увага! З мэтай недапушчэння ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, папярэджання гібелі ад пажараў, зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей з 11 мая па 1 чэрвеня пройдзе прафілактычная акцыя “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і і Дня абароны дзяцей.
IАЖіРС
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да асіпаўчаніна, які 2 мая ў забароненым для рыбалкі месцы з выкарыстаннем незаконнай прылады лоўлі здабыў 13 асобін рыбы, чым нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю на суму звыш 2719 руб.
Складзены адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі, 13 — за парушэнне правілаў рыбалоўства, у іх ліку 4 з прыкметамі крымінальнай дзеі.