РАУС
На мінулым тыдні выяўлены 4 трупы, у тым ліку жанчыны-самазабойцы. Вечарам 26 сакавіка асіпаўчанка паведаміла, што на вул. Сумчанкі двое невядомыя збілі хлопца, сілком пасадзілі яго ў машыну і з’ехалі. Як высветлілася, трое маладых людзей здымалі аматарскае пастановачнае відэа. Па падазрэнні ў крадзяжы грошай 15 сакавіка з дома пенсіянеркі затрыманы раней не судзімы жыхар Кабардзіна-Балкарыі, у якога канфіскавана выкрадзенае. У Лапічах жыхар Вялікай Гравы па-шкодзіў 6 секцый жалезабетоннай агароджы каля дома пенсіянеркі.
РАСК
Узбуджана 5 крымінальных спраў па матэрыялах АБЭЗ: 4 — у дачыненні да майстра адной з камунальных службаў, які прымаў хабар за спрыяльнае рашэнне пытанняў, што ўваходзілі ў яго кампетэнцыю; 1 — загадчыка і заатэхніка малочнатаварнай фермы, якія ў лютым злоўжылі службовымі паўнамоцтвамі і выкралі 3 бычкоў на суму 754 руб.
У асіпаўчаніна пасля сумеснага распіцця спіртнога сабутэльнікі выкралі маёмасць: першы скраў фотаапарат коштам 400 руб., другі — ноўтбук за 150 руб.
ДАI
Папярэджана 91 парушэнне ПДР, прыцягнуты да адказнасці 2 нецвярозыя вадзіцелі, 3 “бяспраўнікі”, 34 пешаходы і веласіпедысты, што з’яўляліся ў цёмны час сутак на неасветленых вуліцах без святлоадбівальных элементаў. Адбылося 5 ДТЗ.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 4 парушальнікі ПДР, 7 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, па 2 — з-за дробных крадзяжоў і хуліганства, 4 — за іншыя правапарушэнні.
РАНС
1 красавіка ў в. Галынка пацярпеў ад пажару дачны дом.
IАЖіРС
Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства і 2 — крадзеж драўніны.