РАУС
З 6 па 11 сакавіка выяўлены 2 трупы без прыкмет гвалтоўнай смерці. У ноч на 8 чысло ў бальніцу дастаўлена жанчына, якая скінулася з балкона сваёй кватэры на 7 паверсе. У дзвюх асіпаўчанак падчас распіцця спіртнога невядомымі асобамі выкрадзены банкаўская карта і 60 рублёў; жыхарка Ліпеня паведаміла, што на прыпыначным пункце раней судзімы аднавясковец спрабаваў адабраць у яе сумку з прадуктамі.
РАСК
Кашалёк і 170 рублёў выкрадзены 7 сакавіка з сумкі, пакінутай пенсіянеркай без нагляду ў аддзяленні пошты.
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да грамадзяніна без пэўнага месца жыхарства, які праз незачыненыя дзверы пранік у дом асіпаўчанкі і выкраў сумачку з дакументамі, 175 рублямі і 140 доларамі ЗША. Выкрадзенае часткова канфіскавана.
ДАI
Папярэджана 64 парушэнні ПДР. Прыцягнуты да адказнасці нецвярозы вадзіцель, 25 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 5 ДТЗ.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 9 парушальнікаў ПДР, 6 нецвярозых асоб у грамадскіх месцах, 3 і 4 — здзейсніўшых дробныя крадзяжы і іншыя правапарушэнні.
РАНС
6 чысла ад пажару пацярпела надворная пабудова ў садова-агародным таварыстве “Меліяратар”, на наступны дзень — гараж на вул. Сташкевіча.
IАЖіРС
Складзена 4 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання.