ПАЛАЖЭННЕ АБ ФОТАКОНКУРСЕ “ЗЯМЛЯ БАЦЬКОЎ — ЖЫЦЦЯ КРЫНІЦА”
- АРГАНІЗАТАР КОНКУРСУ:
Установа “Рэдакцыя раённай газеты “Асіповіцкі край”.
- МЭТЫ І ЗАДАЧЫ КОНКУРСУ:
- выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі і грамадзянскай спеласці асіпаўчан; развіццё цікавасці да славутых мясцін малой радзімы;
- фарміраванне грамадзянска-патрыятычных адносін і пачуцця прыналежнасці да сям’і, горада, краіны, прыроды, культурнай і гістарычнай спадчыны, банка фатаграфій пра родны край;
- раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, падлеткаў, моладзі і дарослага насельніцтва, важнасці сучасных праблем па захаванні і выкарыстанні культурнай і гістарычнай спадчыны праз фотаздымкі;
- павышэнне ўзроўня выканаўчага майстэрства фотааматараў, стварэнне аптымальных умоў для духоўнага і культурнага росту людзей;
- інфармаванне жыхароў і гасцей раёна аб культурнай і гістарычнай спадчыне Асіповіччыны.
- УМОВЫ І ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ:
3.1. Да ўдзелу ў фотаконкурсе запрашаюцца жыхары Асіповіцкага раёна без абмежавання ўзросту, у намінацыі «Асіповіччына вачыма сяброў» — фатографы з іншых раёнаў і абласцей Беларусі, замежных краін.
3.2. Фотаконкурс праходзіць з 1 красавіка па 15 снежня 2018 года. Фотаработы дасылаюцца на e-mail рэдакцыі ([email protected]).
3.2. Конкурс праводзіцца па намінацыях:
— “У аб’ектыве — Сям’я” (фатаграфіі, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да сямейных каштоўнасцяў, непарыўную сувязь пакаленняў, сямейныя радаводы);
- “Палітра радзімы маёй” (фатаграфіі прыроды, славутасцяў, месцаў адпачынку, святочных мерапрыемстваў, кірмашоў, традыцый, якія праводзяцца на нашай малой радзіме);
— “Асіповіцкі край вачыма сяброў” (фатаграфіі раёна і яго жыхароў, зробленыя падчас наведвання Асіповіччыны фатографамі, якія пражываюць у іншых раёнах рэспублікі, замежных краінах).
— Спецыяльная намінацыя — самыя гумарыстычныя ці нечаканыя (унікальныя) кадры; лепшы чорна-белы кадр.
3.3. Удзельнікі конкурсу абавязкова павінны ўказваць намінацыю, назву работы, прозвішча і імя аўтара, яго кантактныя тэлефоны. Колькасць фотаработ ад аднаго аўтара — не больш за тры.
3.4. Да конкурсных работ прад’яўляюцца наступныя тэхнічныя патрабаванні: фармат — JPEG, JPG; памеры: для гарызантальных работ — ад 1400 пікселяў па гарызанталі; для вертыкальных работ — ад 1400 пікселяў па вертыкалі; памер файла — не менш за 600 kB. Работы не павінны мець якіх-небудзь аўтарскіх плашчакоў ці знакаў, дададковых рамак, надпісаў і г.д.
3.5. На фотаконкурс прымаюцца чорна-белыя і каляровыя здымкі. Дапускаецца апрацоўка фатаграфій з дапамогай камп’ютэрных праграм (графічных рэдактараў), прымяненне рэтушы, якая падкрэслівае аўтарскую задуму.
3.6. Арганізатар пакідае за сабой права:
— не прымаць да ўдзелу ў конкурсе фатаграфіі, калі яны не адпавядаюць патрабаванням, прадугледжаных пунктамі 3.3.-3.5. Палажэння;
— не прымаць да ўдзелу фатаграфіі, якія не адпавядаюць пэўным якаснаму і тэхнічнаму ўзроўням, без тлумачэння прычын;
— тыражавання і дэманстрацыі фотаработ без выплаты аўтарскага ганарару, але з указаннем аўтарства і назвы работ.
- ВЫЗНАЧЭННЕ І ЗААХВОЧВАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ КОНКУРСУ:
4.1. Вынікі падводзяцца штоквартальна па ўсіх намінацыях. Адабраныя работы ўдзельнічаюць у фінале конкурсу.
4.2. Прызёрамі фотаконкурсу становяцца 3 здымка ў кожнай намінацыі, якія набралі найбольшую колькасць балаў па рашэнні рэдакцыйнага журы ў складзе: старшыня — галоўны рэдактар установы “Рэдакцы газеты “Асіповіцкі край” Кулакоў В.А., члены — намеснік галоўнага рэдактара Саўрыцкі Д.В., адказны сакратар Лепляніна-Кубар А.М., фотакарэспандэнт Царык Н.Д., рэдактар інтэрнэт-рэсурсу Талейка М.А.
Ацэньваюцца: адпаведнасць тэме конкурсу, мастацкі ўзровень, арыгінальнасць ідэі, кампазіцыя, тэхніка і якасць выканання.
4.3. Лепшыя конкурсныя работы публікуюцца ў газеце “Асіповіцкі край” (з 1 красавіка дасланыя на конкурс здымкі размяшчацца на сайце “АК” gzt-akray.by); усе прызёры ўзнагароджаны Дыпломамі адпаведнай ступені, уладальнікі першых месцаў у кожнай намінацыі — дадаткова бясплатнай падпіскай на раённае выданне (на 3 месяцы).
***
2018 год у Беларусі — Год малой радзімы
Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка, малая радзіма шматаблічная: “Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых — кавалачак дзікай прыроды, які цешыў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто з’ехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь”.
Падзяліцеся ж сваімі кавалачкамі шчасця, раскажыце пра цудоўныя месцы роднага краю, пра добрых людзей, якія жывуць на Асіповіччыне!