РАУС
860 бутэлек гарэлкі расійскай выворчасці і 23 каністры з 335 л спіртаўтрымліваючай вадкасці канфіскавана ў асіпаўчаніна падчас санкцыянаванага агляду жылля. Непрацуючаму жыхару в. Булгары, які сістэматычна збівае 79-гадовага бацьку, вынесена ахоўнае прадпісанне. Асіпаўчанка паведаміла, што ўвечары 11 студзеня ў ходзе распіцця спіртнога ўдарыла нажом сужыцеля. Праз 2 дні апынуўся ў бальніцы жыхар Вязаўніцы, якога пры падобных абставiнах і таксама нажом параніла сужыцелька. Прыняты паведамленні аб 4 крадзяжах з дачных дамоў і выкраданні ў 4-класніка ў распранальні школьнай спартзалы смартфона коштам 700 рублёў. 14 чысла супрацоўнікамі Дэпартамента аховы затрыманы 17-гадовы хлопец, які ўкраў аўтамабіль “Опель”.
РАСК
Узбуджана 3 крымінальныя справы па фактах незаконнага абароту наркотыкаў: 2 раней судзімыя асіпаўчаніны захоўвалі 563,52 г гашышнага алею і 3,83 марыхуаны адпаведна, несудзімая жыхарка райцэнтра — 0,0286 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. Столькі ж спраў заведзена ў дачыненні грамадзян, якія ўхіліліся ад прызыву на вайсковую службу.
17-гадовы жыхар Свіслачы ў лістападзе скраў з мясцовага дачнага дома мінчанкі пнеўматычную стрэльбу.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 2 самагоншчыкі, 5 асоб, што з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 і 2 — здзейсніўшых парушэнне ПДР і дробныя крадзяжы.
РАНС
12 студзеня адбыўся пажар у бытавым памяшканні па зав. Чарняхоўскага ў раёне будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
IАЖіРС
Складзена 6 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў палявання.