Новае кафэ УГВП “Хуторокторг” адкрылася сёння ў памяшканні адміністрацыйнага будынка ДРБУ-199.
Тут можна смачна і нядорага падсілкавацца днём, а з 17 гадзін прыемна правесці час і павячэраць у старабеларускім антуражы. Асаблівасць кафэ — афармленне інтэр’ера і форменнага адзення персаналу ў стылістыцы, адпаведнай назве, у якой відавочна прасочваецца алюзія да знакамітай сатырычнай паэмы.