Раённы цэнтр культуры і адпачынку сёння а 18 гадзіне запоўніцца гукамі жывой музыкі: у рамках праекта “Песні пра жыццё” выканаўцы папулярнага жанру, у ліку якіх і нашы землякі Наталля і Андрэй Язвінскія, правядуць вечар шансона.
У аварыйную службу Асіповіцкага раёна газазабеспячэння за лістапад паступіла 26 аварыйных заявак і 189 — на рамонт. У службу “Адно акно”, якая дзейнічае па заяўным прынцыпе, па пытаннях мантажу і перамантажу абсталявання звярнулася 256 землякоў.
У выставачнай зале раённага гісторыка-краязнаўчага музея па 17 снежня праходзіць выстава “Свет вялікіх папугаяў і пявучых птушак”. Тут у любы дзень можна пазнаёміцца з дзясяткамі іх відаў — ад крыжадзюба і зелянушкі да ружовага какаду і каралеўскага чырвонага папугая.
Дарожна-эксплуатацыйным упраўленнем № 73 з пачатку асенне-зімовага сезона расходавана 1278 тон супрацьгалалёднага матэрыялу, у тым ліку пясчана-салянай сумесі — 801, солі — 478. Усяго нарыхтавана больш за 10 тысяч СГМ. Для захоўвання рэагенту ёсць ангар у Замошшы і пескабазы ў Цяплухах, Прудку, Прудзішчы і Глуску.
Карытненскім сельсаветам, у якім пражывае 502 чалавекі, з пачатку года выдадзена 185 даведак, у тым ліку 4 аб нараджэнні і 1 — аб устанаўленнi бацькоўства, складзена 14 актаў аб смерці, абменена 22 пашпарты, зарэгістравана 7 дагавораў найму. У ходзе акцыі “За бяспеку разам” абследавана 50 домаўладанняў, у тым ліку жыллё 3 сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, — недахопы тут ліквідаваны.
Кастынгі нацыянальнага конкурсу “Міс Беларусь-2018”, арганізаванага тэлеканалам АНТ, пройдуць з 26 студзеня па 11 лютага. Адбор прыгажунь ад 18 да 24 гадоў у абласным цэнтры адбудзецца 27 студзеня. Лепшыя дзяўчаты Магілёўшчыны прымуць удзел у фінале конкурсу, які ў маі правядуць у сталіцы.