РАУС
4 па 10 снежня выяўлены 4 трупы, у іх ліку цела мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам. У дачным доме ў в. Вяззе пабіта 6 шыб — вінаватыя ўстаноўлены: двое навучэнцаў мясцовай школы. 5 снежня муж стукнуў галавой аб дзверы жонку, якая знаходзіцца ў адпачынку па догляду за дзіцём; вечарам 9 чысла непрацуючы магіляўчанін падчас сваркі нанёс траўмы 25-гадовай асіпаўчанцы, якая праз двое сутак была шпіталізавана.
РАСК
Тры крымінальныя справы распачаты ў дачыненні да грамадзян, якія ўхіліліся ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі; дзве — па фактах збіцця, у тым ліку непаўналетняга.
Двое асіпаўчан выкралі з двара дома ў райцэнтры 100-кілаграмовую чыгуначную металічную рэйку коштам 50 руб.
На вул. Сумчанкі затрыманы расіянін, які ведаў аб забароне ўезду на тэрыторыю Беларусі і раней у прымусовым парадку быў высланы.
8 чысла 36-гадовая раней судзімая асіпаўчанка пасля сумеснага распіцця спіртнога нанесла нажавыя раненні непрацуючаму мясцоваму жыхару.
ДАI
Папярэджана 137 фактаў парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты 2 п’яныя вадзіцелі і 33 пешаходы. Адбылося 14 дарожна-транспартных здарэнняў з механічнымі пашкоджаннямі.
Увага! Па 17 снежня праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў і іншых неабароненых удзельнікаў дарожнага руху, па 18 — з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення ці не маюць права кіравання транспартным сродкам.
Нагадваем, што пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі, а пешаходы — не забываць пра флікеры.
Дэпартамент аховы
8 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 5 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 5 і 4 — здзяйсненне дробных крадзяжу і хуліганства.
IАЖіРС
Складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, па 1 — правілаў вывазкі драўніны і палявання і па факце самавольнага захопу зямель.