РАУС
3 снежня брыгадай хуткай дапамогі дастаўлены ў бальніцу 37-гадовы непрацуючы асіпаўчанін: рэзаную рану з-за рэўнасці нанесла жонка, якая знаходзіцца ў адпачынку па доглядзе за дзіцем і раней неаднаразова прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці.
РАСК
Узбуджаны 3 крымінальныя справы па крадзяжах маёмасці з дачных домікаў.
Непрацуючы асіпаўчанін, пазбаўлены права кіравання транспартнымі сродкамі, рухаўся на аўтамабілі па вул. Сташкевіча і быў затрыманы супрацоўнікамі дзяржаўтаінспекцыі.
У ноч на 26 лістапада ў пас. Сасновы каля кафэ “Тры таўстуны” двое раней не судзімых маладых людзей збілі жыхара Астравецкага раёна.
ДАI
Папярэджана 101 парушэнне ПДР, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі і 28 пешаходаў. Адбылося 7 ДТЗ.
Нагадваем, што ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы перамяшчэнне на веласіпедзе забаронена; пешаходы пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак павIнны абазначыць сябе святлоадбівальнымі элементамі!
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты парушальнік ПДР, 4 і 2 асобы, што здзейснілі дробныя хуліганства і крадзяжы, 6 грамадзян, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 9 — за іншыя правапарушэнні.
РАНС
1 снежня адбыліся пажары ў дачным доме ў пас. Ялізава і прыватным у райцэнтры па вул. Каралёва.
IАЖіРС
Складзены адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання і палявання; 2 крымінальныя справы ўзбуджаны за незаконную здабычу кабана.