У пятніцу, 1 снежня, у 14.00 у ШМПЦ “Равеснік” адбудзецца міжрэгіянальны інклюзіўны фестываль “В кругу друзей”.
Яго мэты — далучэнне тых, хто мае групу інваліднасці, да соцыуму шляхам удзелу ў творчай дзейнасці, фарміраванне станоўчага грамадскага меркавання аб людзях з асаблівасцямі развіцця.
Арганізатары мерапрыемства — РЦСАН, ШМПЦ “Равеснік”, райарганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
У праграме: выстава-кірмаш, конкурсы, канцэрт з удзелам прадстаўнікоў каманд арганізацый-удзельнікаў і творчых калектываў і выканаўцаў устаноў культуры. Уваход свабодны.