РАУС
У перыяд з 20 па 26 лістапада выяўлены 3 трупы, у іх ліку цела мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам. Паступілі паведамленні аб крадзяжах мабільнага тэлефона ў кватэры на вул. Чарняхоўскага, 14 металічных слупкоў з двара дома па вул. Шчорса. У в. Восава невядомы абліў лазню вадкасцю з характэрным пахам бензіну і знік. У бальніцу з пранікальным раненнем жывата дастаўлены 29-гадовы асіпаўчанін, які нанёс сабе траўмы сам, як мяркуецца, на глебе рэўнасці. На вул. Сташкевіча затрыманы аўтамабіль “ВАЗ”, на якім бабруйчанін перавозіў 200 л дызельнага паліва.
РАСК
2 крымінальныя справы ўзбуджаны ў сферы камп’ютарных тэхналогій: невядомымі асобамі здзейснены несанкцыянаваны доступ да старонкі ў сацсетцы асіпаўчанкі і заблакіраваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі ў ноўтбуку другой жыхаркі райцэнтра.
Будматэрыялы коштам 205 рублёў выкраў раней судзімы мужчына з хлява ў в. Слабада.
ДАI
Папярэджана 107 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 36 пешаходаў і нецвярозы вадзіцель. Адбылося 5 ДТЗ.
Нагадваем, што згодна з ПДР краіны з 1 снежня па 1 сакавіка пры ўдзеле ў дарожным руху аўтамабілі павінны быць абсталяваны зімовымі шынамі.
I не забывайцеся ў цёмны час сутак пра святлоадбівальныя элементы!
Дэпартамент аховы
Да адказнасці прыцягнуты 6 парушальнікаў ПДР, 4 асобы, што ў нецвярозым выглядзе з’яўляліся ў грамадскіх месцах, па 2 — якія здзейснілі дробныя хуліганства і крадзяжы, 4 — іншыя правапарушэнні.
РАНС
25 чысла адбыўся пажар хлява ў в. Прудок. Пашкоджаны сцены і маёмасць.
IАЖіРС
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да невядомага, які 26 лістапада каля в. Лочын незаконна здабыў дзіка, чым прычыніў навакольнаму асяроддзю страты на 8280 рублёў.