“Ай да Я!” — можа з гонарам усклікнуць кожны малы, у якога штосьці аднойчы атрымалася ўпершыню і добра. Можа, менавіта таму сетка сучасных дзіцячых цэнтраў развіцця і носіць падобную назву? З дзясятак аналагічных устаноў ужо працуе ў розных гарадах па ўсёй краіне, а днямі “Ай, да Я!” адчыніў свае дзверы і для асіпаўчан.
У нядзелю апоўдзень на пляцоўцы каля Дома быту № 2 сабралася каля сотні дарослых і дзяцей, якія завіталі на адкрыццё дзіцячага цэнтра. Спачатку гасцей павітала кіраўнік філіяла Вікторыя Гарошка, а затым да дзетак зазірнулі героі любімых мультфільмаў “Фіксікі” і “Сабачы патруль” Сімка і Гоншчык. Малыя разам з аніматарамі спявалі песенькі, танцавалі, удзельнічалі ў конкурсах і захапляліся вясёлкавымі мыльнымі бурбалкамі. А напрыканцы кожны хлопчык і дзяўчынка атрымаў цацку з паветранага шарыка.
На працягу мерапрыемства мамы і таты мелі магчымасць запісаць сваіх дзетак на бясплатныя пробныя заняткі. Дарэчы, цікавае знойдуць для сябе як самыя маленькія асіпаўчане ад 1 годзіка, так і падлеткі 15-16 гадоў. Першыя, напрыклад, могуць правесці час на развіваючых занятках або ў дзіцячым пакоі, а другія — вывучаць англійскую мову або маляваць у студыі выяўленчага мастацтва. Увогуле ж цэнтр прапануе каля паўтара дзясятка накірункаў.
Фота Марыі ТАЛЕЙКА.