З любоўю да мамы
У бясконцай плыні фотаздымкаў рэдка можна заўважыць фота з самым любімым і дарагім чалавекам для кожнага з нас — Мамай. Таму ГА “Беларускі саюз жанчын” прыняло рашэнне аб правядзенні з 26 верасня па 14 кастрычніка фотаконкурсу “Маміна ўсмешка”, прысвечанага Дню маці.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна выслаць фотаздымак у фармаце jpeg з выявай маці і дзіцяці на электронную пошту [email protected] з паметкай “Маміна ўсмешка”. У лісце неабходна пазначыць назву здымка, мудрасць, якой мама дзялілася з вамі, поўнае імя аўтара, падрабязны паштовы адрас, кантактны тэлефон. Ёсць яшчэ адзін спосаб паўдзельнічаць у конкурсе: трэба прымацаваць да фота, размешчанага ў сацыяльнай сетцы Вконтакте, спецыяльны хэштэг #маминаулыбка2017, які аўтаматычна зробіць здымак удзельнікам конкурсу. За ходам “Мамінай усмешкі” можна сачыць у групе аб’яднання https://vk.com/mol_club_bsg.
З палажэннем фотаконкурсу можна пазнаёміцца на сайце ГА “Беларускі саюз жанчын” http://oobsg.by.