РАУС
З 16 па 22 кастрычніка выяўлены труп без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. Ад адміністрацыі акцыянернага таварыства паступіла паведамленне аб крадзяжы дзелавой драўніны і дроў з ляснога масіву каля п. Татарка. Са страчанай раней пенсіянерам банкаўскай карты невядомы зняў 275 рублёў. Неўстаноўленая асоба ў ноч на 22 чысло выкрала з двара прыватнага дома каналізацыйны люк коштам 40 руб. У бальніцу з дома бацькі дастаўлены жыхар райцэнтра, збіты родным братам.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да раней судзімай 27-гадовай жыхаркі в. Коханаўка, якая з красавіка па верасень сістэматычна збівала ўласнага бацьку.
50 рублёў выкраў вучань 7 класа з сумкі выкладчыка сваёй школы.
Непрацуючы жыхар в. Краі скраў з аўтамабіля асіпаўчаніна акумулятарную батарэю і акустычныя калонкі коштам 100 руб.
20 кастрычніка ў Цэлі непрацуючая мясцовая жыхарка ў краме райста з хуліганскіх намераў разбіла шкляную вітрыну.
ДАI
Папярэджаны 161 факт парушэння правілаў дарожнага руху, да адказнасці прыцягнуты нецвярозы вадзіцель, 3 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 72 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 6 ДТЗ.
Увага! Па 27 кастрычніка праходзіць Тыдзень дзіцячай бяспекі, накіраваны на папярэ-джанне дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму.
Дэпартамент аховы
Узбуджана крымінальная справа. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, па 2 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства, 14 парушальнікаў ПДР, 7 грамадзян, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 — за іншыя правапарушэнні.
РАНС
У суботу адбыўся пажар жылога дома па вул. Каданчыка. Знішчана маёмасць у верандзе, пашкоджаны дах.
IАЖіРС
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да раней не судзімага мінчаніна, які 18 кастрычніка каля в. Карытнае без належнага дазволу здабыў самца дзіка, прычыніўшы навакольнаму асяроддзю ўрон на суму 2760 руб. Складзены адміністрацыйны пратакол па факце парушэння правілаў лесакарыстання.