“У саюз з сябрамі!” – традыцыйны онлайн-конкурс для актыўнай моладзі Магілёўшчыны. Кожны месяц рэгіёны вобласці, а таксама буйныя навучальныя ўстановы прапаноўваюць кандыдатуры на званне лепшага актывіста месяца, а ўдзельнікам группы “Моладзь Магілёўшчыны” (vk.com/mogbrsm) прапануецца выбраць лепшага з лепшых. У жніўні перамогу і падарунак ад абласнога камітэта БРСМ атрымаў асіпаўчанін Аляксей Сцяпанаў – сакратар пярвічнай арганізацыіі дыстанцыі сігналізацыі і сувязі, прадстаўнік мясцовага маладзёжнага парламента. У вераснёўскім галасаванні Асіповіччыну прадстаўляе Арцём Рымар – сакратар пярвічкі райбальніцы. Аддаць свой голас за лепшага можна да 25 верасня да 17 гадзін. Заходзьце ў групу, падтрымлівайце землякоў!
Футбольны паедынак, прысвечаны пачатку навучальнага года, традыцыйна правялі навучэнцы мясцовага прафесійна-тэхнічнага каледжа і маладыя супрацоўнікі райаддзела ўнутраных спраў. Сустрэліся футбалісты на пляцоўцы для міні-футбола на стадыёне “Алімпіец”. Не перашкодзіла футбалістам нават дрэннае дажджлівае надвор’е. Хоць фармальна зноў перамаглі міліцыянеры, але ж сустрэча мела ў першую чаргу сяброўскі характар. Тым больш кожная каманда атрымала салодкія прызы ад райкама БРСМ.
Workout Fest Osipovichi зноў вяртаецца на мясцовыя пляцоўкі. Пяты фестываль здаровага ладу жыцця адбудзецца ў гарадскім парку ў суботу 30 верасня. Пачатак – а 11 гадзіне раніцы. Маладых вулічных спартсменаў чакаюць сілавы фрыстайл, дваяборства, армрестлінг, фрыстайл-аджыманні. Паўдзельнічаць у спаборніцтвах можа кожны жадаючы. Даведацца падрабязнасці, а таксама падаць заяўку на ўдзел у фестывалі можна з дапамогай групы ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”: vk.com/sw_osip17.
«МНС Беларусі: дапамога побач» – такую назву мае мабільны дадатак, які могуць усталяваць карыстальнікі смартфонаў і планшэтаў на базе Android. Адна з найважнейшых задач мабільнай прылады – дапамагчы чалавеку эфектыўна дзейнічаць па прынцыпе «5 крокаў на выратаванне». Зараз у раздзеле «Што рабіць?» сабрана каля 50 тэм. Таксама ў праграму ратавальнікі ўбудавалі апавяшчэнне аб неспрыяльных і небяспечных з’явах: карыстальнікі будуць атрымліваць своечасовае апавяшчэнне, заснаванае на штармавых папярэджаннях Гідраметэацэнтра. Калі раптам згубіліся ў лесе – можна адправіць свае каардынаты. Яшчэ адна немалаважная функцыя – кнопка званка ў МНС: «112». Званок можна ажыццявіць з розных старонак дадатку або прама з раздзелу «Што рабіць?». Спампаваць прыкладанне можна з Google PlayMarket.