РАУС
У перыяд з 4 па 10 верасня ў ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 5 кг дзікарослага маку. Выяўлены тры трупы, у тым ліку 57-гадовага мужчыны-самазабойцы.
7 верасня ў в. Вязаўніца супрацоўнікамі АДАI спынены аўтамабіль непрацуючага жыхара Ліпеня. У багажніку выяўлена каністра з 18 літрамі афарбаванага бензіну Аі-92, які выдаткоўваецца выключна для патрэб сельскіх гаспадарак. Па словах вадзіцеля, ён быў набыты ў невядомага за 15 рублёў. На аўтаўладальніка накладзены штраф у памеры 15 базавых велічынь — 345 рублёў.
9 верасня паступіла 3 паведамленні: жыхар в. Ліпень у сварцы пагражаў фізічнай расправай сваёй жонцы; невядомы мужчына спрабаваў з дапамогай палкі выкрасці з балкона кватэры на першым паверсе вопратку; каля в. Камарына знойдзены снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны.
Увага! Па 15 верасня райаддзелам міліцыі праводзяцца мерапрыемствы па прафілактыцы цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку ў адносінах да пажылых грамадзян.
РАСК
4 верасня ў дачным доме СТ “Разліў” нецвярозы гаспадар нажом нанёс цяжкія цялесныя пашкоджанні свайму госцю.
28-гадовы раней судзімы асіпаўчанін скраў з дома сваёй маці музычны цэнтр коштам 200 руб.
Пракуратурай раёна распачата справа ў дачыненні да жыхара райцэнтра, які ў чэрвені-ліпені сістэматычна збіваў жонку.
258 рублёў выкралі ў красавіку 2015 года дзве службовыя асобы сельгаспрадпрыемства раёна шляхам складання фіктыўных нарадаў на здзельную працу.
Раней судзімы мясцовы жыхар украў 70 метраў меднага зварачнага кабелю з двара дачнага дома ў в. Свіслач, які належыць бабруйчаніну.
ДАI
Папярэджана 125 парушэнняў правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 6 нецвярозых вадзіцеляў, 24 парушальнікі хуткаснага рэжыму, 27 пешаходаў і веласіпедыстаў. Адбылося 9 ДТЗ з матэрыяльным уронам.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 16 чалавек, якія парушылі ПДР, 8 — што з’яўляліся ў грамадскіх месцах ў нецвярозым выглядзе, па 1 — за ўчыненне дробных крадзяжу і хуліганства.
РАНС
На мінулым тыдні правераны стан пажарнай бяспекі ў 467 домаўладаннях, праінструктавана 529 грамадзян.
IАЖіРС
Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства.