У ПРОМНЯХ СОНЕЧНЫХ МЕЛОДЫЙ
Як танкі на перадавой,
Камбайны рухаюцца ў полі.
За ўраджай трымаюць бой,
Не адступаючы ніколі.
Надвор’е лашчыць кожны дзень —
Яно спрыяе хлебаробу.
Зярнятак сыплецца струмень
У бункер сонечнай мелодыяй.
I будзе хлеб. I будзе квас.
Вялікі дзякуй хлебаробу!
А неба, быццам на заказ,
У промнях сонечных мелодый!
Лёля БагдановIч.