ДРБУ № 199 актыўна вядзе бягучы рамонт асфальтабетоннага пакрыцця па ўсім раёне, у тым ліку на аўтадарозе Замошша-Лучыцы, дзе асвоена ўжо 48 тысяч рублёў — амаль палова ад запланаванага. Удзяляецца вялікая ўвага і ямачнаму рамонту. З пачатку года пры дапамозе ўстаноўкі “Тайфун” прыведзена ў належны стан 3700 квадратных метраў раённых дарог, гарачым асфальтабетонам залатана 5800 “квадратаў”.
ЛапIцкI сельсавет з выкарыстаннем асабістых сродкаў адрамантаваў 45 метраў агароджы на могілках у Малой Граве і 230 метраў — за кошт укладанняў раённага цэнтра сацабслугоўвання — у Жорнаўцы. Аформлены дакументы на прызнанне безгаспадарнымі 7 дамоў у вёсках Пагарэлае, Лапічы, Вярбілава, Ручэй. Вя-дзецца рамонт дарогі па вуліцы Маладзёжнай у Жорнаўцы. Падрыхтаваны да перадачы на баланс ААТ “ЖорнаўкаАГРА” паўтара гектара невыкарыстоўваемых грамадзянамі зямель.
Вакзал станцыI АсIповIчы ў штогадовым рэспубліканскім аглядзе санітарнага стану і добра-ўпарадкавання сярод вакзалаў 3 класа ўпершыню ўзняўся на вышэйшую прыступку.
АсIповIцкI раён газазабеспячэння замяніў сёлета 453 газавыя пліты, 28 праточных воданагравальнікаў і 20 катлоў, выканаў мантаж 89 лічыльнікаў уліку газу.
Раённым архIвам за студзень-ліпень выдадзены 174 даведкі сацыяльна-прававога характару. Зараз тут рыхтуюцца да прыняцця некалькіх соцен дакументаў з двух прад-прыемстваў горада, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі.
“Дапамажы нам дапамагчы Iншым” — пад такім дэвізам у райарганізацыі Беларускага таварства Чырвонага Крыжа праходзіць рэспубліканская дабрачынная акцыя “Разам у школу”, у рамках якой ад людзей прымаюцца школьныя прылады, адзенне, абутак, спартыўны інвентар, што адпавядаюць санітарным нормам. Са-браныя рэчы перададуць шматдзетным малазабяспечанным сем’ям, дзецям-сіротам, дзецям з дамоў-інтэрнатаў. Месца збору — вул. Дзмітрыева, 8.
У Цэнтры сацабслугоўвання насельнIцтва таксама распачалася акцыя з аднайменнай назвай. Сюды землякі могуць прыносіць школьныя прылады, якія разыдуцца па партфелях дзяцей-школьнікаў з малазабяспечаных сямей.