РАУС
У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 11,5 кг дзікарослых канопляў. 13 жніўня жыхарка раёна паведаміла аб крадзяжы з кватэры залатога ўпрыгожвання і ўгоне яе аўтамабіля “Рэно”. Следча-аператыўнай групай устаноўлена, што 10 жніўня ім кіраваў 26-га-довы асіпаўчанін, які быў затрыманы супрацоўнікамі АДАI, машына пастаўлена на штрафстаянку.
РАСК
Дзве крымінальныя справы распачаты па фактах крадзяжоў з агародаў: ураджаю пазбавіўся ўладальнік дачнага ўчастка ў Мязовічах і 3 пенсіянеры ў райцэнтры.
7 жніўня раней не су-дзімы асіпаўчанін у в. Ліпень збіў жыхарку Бабруйска. Жанчына з пераломамі касцей абедзвюх рук і іншымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу.
Раней не судзімы 18-гадовы жыхар райцэнтра захоўваў дома 0,9 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва марыхуаны, 32-гадовы лапічанін — 0,0826 г экстракцыйнага опію.
2 аўтамабільныя рухавікі і дамкрат на агульную суму 1450 рублёў выкрадзены з гаража ў ГК “Аўтааматар-2” па вул. Праекціруемай.
ДАI
Папярэджана 104 парушэнні правілаў дарожнага руху. Прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 51 парушальнік хуткаснага рэжыму, 4 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 5 ДТЗ.
12 жніўня прыблізна ў 15.25 недалёка ад в. Лука непрацуючы асіпаўчанін не справіўся з кіраваннем аўтамабіля “БМВ” і з’е хаў у кювет. Пасажыр, жыхар в. Каўгары, шпіталізаваны.
Увага! 16, 19, 23 і 27 жніўня з 8 да 20 гадзін на вул. Сташкевіча побач са стадыёнам “Алімпіец” будуць працаваць датчыкі кантролю хуткасці. Нагадваем: абмежаванне хуткасці для грузавых і легкавых транспартных сродкаў складае 40 км/г.
АУСТ
Устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, складзена 75 адміністрацыйных пратаколаў, суправоджана 20 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі. У ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” знішчана 9,9 кг дзікарослых канопляў. Выяўлена 2 факты незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі і канфіскавана 6,7 л самагону.
IАЖіРС
Складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, 2 — за крадзеж сажалкавай рыбы.