РАУС
З 31 ліпеня па 6 жніўня ў ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 1,9 кг дзікарослага маку. 4 жніўня ў рацэ Сіняй патануў 43-гадовы мужчына, на наступны дзень у вадаёме паблізу в. Восава — 27-гадовы грамадзянін. У бальніцу з траўмамі шпіталізаваны жыхар райцэнтра, якога ў ходзе канфлікту збіў наглядна знаёмы.
РАСК
2 жніўня беспрацоўны ў краме “Сузор’е” адкрыта выкраў 2 бутэлькі гарэлкі коштам 12 руб. 78 кап.
У той жа дзень на штрафстаянцы УКП ЖКГ з незачыненага аўтамабіля выкрадзены АКБ і набор ключоў на суму 120 руб.
Раней судзімы 31-гадовы асіпаўчанін захоўваў 151,55 г асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва марыхуаны.
Мотапомпа коштам звыш 1000 рублёў выкрадзена з адміністрацыйнага будынка Татаркаўскага лясніцтва.
ДАI
Папярэджана 109 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 4 нецвярозыя вадзіцелі, 28 парушальнікаў хуткаснага рэжыму, 4 пешаходы і веласіпедысты. Адбылося 11 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі.
1 жніўня каля в. Ясянец вадзіцель “Пежо” з’ехаў у кювет, у выніку чаго пасажыр атрымаў траўмы.
4 чысла раней не судзімы жыхар в. Ставішча, не маючы права на кіраванне транспартным сродкам, выкраў з мехдвара МФ у в. Восава аўтамабіль “ВАЗ”, на дарозе Асіповічы-Дараганава не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У дачыненні да грамадзяніна, які пасля ДТЗ быў шпіталізаваны з траўмамі, заведзена крымінальная справа.
Увага! З 8 па 17 жніўня праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ з удзелам вадзіцеляў, якія знаходзяцца ў стане ап’янення і не маюць права кіравання транспартным сродкам.
АУСТ
Складзена 68 адміністрацыйных пратаколаў і 21 матэрыял аб здарэннях, устаноўлена месцазнаходжанне 2 асоб у вышуку, суправоджана 26 цягнікоў, з якіх знята 4 правапарушальнікі. У ходзе спецпраграмы “Мак” знішчана 122,4 кг дзікарослых канопляў.
IАЖіРС
Складзена 3 пратаколы за парушэнне правілаў рыбалоўства, па 2 — ня-правільную транспарціроўку драўніны і парушэнне рэжыму водаахоўнай зоны.