Хоць ліпень і не радуе цяплом, але прырода пачынае адорваць людзей першымі ляснымі скарбамі.
Адзін за адным бальшакамі ды сцежкамі пацягнуліся на “ціхае паляванне” грыбнікі і ягаднікі, а раённае спажывецкае таварыства пачало закупку дароў лесу.
Чарніцы прымаюцца па цане 2,5 рублі за кілаграм, за кіло лісічак можна атрымаць 6,5 рублі. З цягам часу пачнуць закупляцца брусніцы, журавіны і іншыя ягады.
Тыя, хто на ўласных агародах вырасціў добры ўраджай, могуць здаць у райста маладую бульбу. Прымаюцца таксама цыбуля, часнок, капуста, морква, буракі, фасоля і іншая агародніна.