Адначасовае адзначэнне агульнадзяржаўнага свята Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 145-годдзя горада Асіповічы атрымалася арганічным, дынамічным і насычаным. Пералічыць усіх, хто прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы запамінальнага фэсту, на абмежаванай газетнай плошчы складана, але як не назваць дзяцей і выхавацеляў дзіцячых садкоў №№ 6 і 7, Асіповіцкага дашкольнага цэнтра развіцця дзяцей і летняга лагера Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Атлантыда”? Менавіта яны дапамаглі зрабіць відовішчны фотаздымак “Асіповічам — 145”, які быў размешчаны на першай старонцы перадсвяточнага нумара “раёнкі”.
1 ліпеня, 17.00
У раённым Цэнтры культуры і вольнага часу пачаўся конкурс аўтарскай песні і вершаў “Табе, мой горад”. У ім прынялі ўдзел 10 спевакоў — аматараў і прафесіяналаў — і 17 паэтаў.
На думку журы лепшымі сярод вакалістаў сталі Святлана Кавальчук і Анастасія Язвінская. А прыз глядацкіх сімпатый, напэўна, атрымалі б Уладзімір Рачкоўскі і Соф’я Мароз. Iх нумары не “дацягнулі” да тэхнічнага ўзроўню пераможцаў, аднак кранулі шчырасцю і пранікнёнасцю.
Сярод паэтаў пацвердзілі свой талент Анатоль Тамашэўскі і Лёля Багдановіч, якія занялі адпаведна першае і другое месцы.
У той жа дзень падвялі вынікі і іншых творчых спаборніцтваў. У рэдакцыйным фотаконкурсе “Погляд на родны горад” першынстваваў Юрый Абмоін, у раённым “Зямля пад белымі крыламі” перамаглі Анатоль Мікуліч, Мікалай Кухарэнка і Цімафей Логвін, конкурсе карцін, малюнкаў і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Я тут жыву і тут мой дом” — Анатоль Калугін, Кацярына Ананіч, Маргарыта Жыгалкоўская, Жанэль Сатарава, Алена Сямёнава, Алена Палеўская.
3 ліпеня, 10.00
Мітынг на Алеі Герояў з удзелам старшыні райвыканкама Пятра Шукаловіча, Ганаровых грамадзян раёна Мікалая Раўбеля і Аляксандра Багдановіча, епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Уладыкі Серафіма, генеральнага дырэктара МКСК “Мінск-Арэна” Мікалая Ананьева, дэлегацыі горада-пабраціма Кранштата.
Словы павагі народу, які выстаяў у гады ваеннага ліхалецця, а потым здолеў пабудаваць суверэнную краіну, дастойную павагі суседзяў, утульную для саміх беларусаў і ўсіх, хто прыходзіць да нас са шчырым сэрцам і мір-нымі намерамі. Вянкі і жывыя кветкі ўскладаюцца да Мемарыяльнага знака — падзяка загінуўшым абаронцам Радзімы, памяць аб якіх будзе жыць вечна.
11.00
Працяг святочнай праграмы на плошчы Леніна. Урачыстыя прамовы. Уручэнне кветак ветэранам…
Пачынаецца тэатралізаванае шэсце. Яно разбіта на тэматычныя блокі.
Першы — экскурс у ваенную гісторыю. Удзельнікі ваенна-патрыятычнага клуба “Штык”, аб’яднання “Ваенна-гістарычная рэканструкцыя”, ваеннаслужачыя 51 гвардзейскай артбрыгады ўзнаўляюць адзін з момантаў бою, які адбыўся 30 чэрвеня 1944 года каля вёскі Вялікая Гарожа. Эпізод кароткі, але поўны драматызму: атака байцоў Чырвонай Арміі на групу нямецкіх пехацінцаў, што імкнуліся вырвацца з Бабруйскага катла.
Даніна памяці подзвігам дзядоў і прадзедаў — парад тэхнікі часцей Асіповіцкага гарнізона. Магутныя гарматы, устаноўкі залпавага агню “Ураган” і “Смерч”, ракетныя комплексы “Точка-У”… Не было толькі “Паланэзаў”: самыя сучасныя айчынныя РСЗА задзейнічаны на святочным парадзе ў сталіцы краіны.
Па слядах грозных баявых машын рушыць маляўнічая калона байкераў. За імі — спартсмены: футбалісты клуба “Асіповічы”, пераможцы і актыўныя ўдзельнікі раённай спартакіяды сярод арганізацый, юныя таленты, якіх выхоўвае наша дзіцяча-юнацкая спартыўная школа. Паказваюць прыклад моладзі аматары скандынаўскай хады — удзельнікі ветэранскай арганізацыі дахавага завода “ТэхнаНIколь”.
А вось і будучыня нашага краю: актывісты БРСМ, працоўная моладзь, медалісты-выпускнікі школ, сем’і з немаўляткамі…
12.00
Гарадскі парк падрыхтаваны для ўшанавання тых, хто ўнёс найбольшы ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё роднага краю. Кіраўнік раённай адміністрацыі Пётр Шукаловіч уручае 14 Ганаровых грамат райвыканкама і 10 Падзячных пісьмаў. Пад гучныя апладысменты прысутных на сцэну выходзяць землякі, якія ўзнагароджваюцца Ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама. Старшыня Магілёўскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Янкоў перадаў і падарунак гораду ад аблвыканкама — сертыфікат на набыццё трактара для камунальнай гаспадаркі.
Кранаючым момантам адзначэння 145-годдзя Асіповіч стала сустрэча Міхаіла і Анастасіі Кутынка, якія 1 ліпеня адзначылі залатое вяселле, і сям’і Максіма і Елізаветы Дубовік, якія ўзялі шлюб напярэдадні свята. Адбылася свайго роду перадача эстафеты гонару за родны край пакалення, якое дастойна прайшло праз жыццё, тым, у каго ўсё яшчэ наперадзе.
Незабыўны ўклад у свята ўнесла і раённая арганізацыя ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. У гэты дзень была зроблена прэзентацыя кнігі “Без лініі фронту” — біяграфічнага зборніка аб лёсах асіпаўчан, якім давялося прымаць удзел у “неаб’яўленых” войнах мінулага стагоддзя. У знак удзячнасці за цеснае і плённае супрацоўніцтва старшыня райарганізацыі “БСВВА” Юрый Корбан уручыў медалі “За заслугі” сакратару райарганізацыі ГА “БРСМ” Алене Надзеявец і намесніку галоўнага рэдактара газеты “Асіповіцкі край” Дзмітрыю Саўрыцкаму.
20.30-23.00
Вячэрні фэст у гарадскім парку працягнуўся канцэртам артыстаў беларускай эстрады і творчай моладзі ў рамках рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі “Мы — разам!” — і тут таксама не адбылося без узнагарод. Юбілейны медаль “110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі” атрымалі дырэктар ДДЛГУ “Асіповіцкі доследны лясгас” Мікалай Раўбель і старшыня прафсаюзнай “пярвічкі” ЗТАА “Дахавы завод ТэхнаНIколь” Пётр Логвін, таксама былі ўшанаваны працоўныя дынастыі сем’яў Дземідзенка — урачоў Асіповіцкай ЦРБ, Гурскіх і Сугака — работнікаў УМГ ААТ “Газпрам трансгаз Беларусь” і чыгуначнікаў Карытка, чый сукупны працоўны стаж перавышае 340 гадоў.
Адзначаліся і тыя, хто плённа дзеліцца з маладымі спецыялістамі сакрэтамі прафесійнага майстэрства. Гэта настаўнік Дзіцячай школы мастацтваў № 1 Эма Назаровіч, намеснік галоўурача райбальніцы Любоў Ёрш, настаўніца матэматыкі СШ № 3 Валянціна Куцік, ветурач ААТ «Авангард-Ніва» Людміла Кузьміных, намеснік начальніка ўчастка ўстановы па захаванні матэрыяльных каштоўнасцей Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Маяк» Надзея Балыка.
Завяршаючы акорд доўгага святочнага дня — удзел асіпаўчан і гасцей горада ў рэспубліканскай акцыі “Спяём Гімн разам!” і прыгожы феерверк.
…Свята скончана. Наперадзе — напружаныя рабочыя будні.
Фота Марыі ТАЛЕЙКА і
Дзмітрыя САЎРЫЦКАГА.
НАГРАДЫ — ЛУЧШИМ!
Земляки, собравшиеся в центральном городском парке на торжества по случаю 145-летия родных Осиповичей, активно приветствовали победителей городского конкурса «С любовью к родному городу», которым председатель райисполкома Петр Шукалович вручил заслуженные награды. С удовольствием еще раз называем имена лучших.
Номинация «Конкурс ландшафтного дизайна»:
— по I группе (предприятия промышленности, жилищно-коммунального хозяйства, строительные, дорожно-строительные, лесохозяйственные и железнодорожные организации):
1 место — производственное унитарное предприятие «Молочный полюс» (и.о. директора — Филиппова Ирина Владимировна);
2 место — ГОЛХУ «Осиповичский опытный лесхоз» (директор — Равбель Николай Иванович);
3 место — ОАО «Осиповичский завод автомобильных агрегатов» (директор — Богданович Сергей Николаевич).
Поощрительного диплома за активное участие в конкурсе удостоены ООО «Осиповичигазстрой» (директор — Гулик Александр Васильевич) и станция Осиповичи (начальник — Константинович Виталий Вячеславович).
— по II группе (предприятия связи, транспорта, торговли, услуг, банковского дела, частного бизнеса, государственных и административных органов и других):
1 место — Осиповичский район газоснабжения филиала производственного управления «Бобруйскгаз» РУП «Могилевоблгаз» (начальник — Файден Борис Борисович);
2 место — Центр банковских услуг № 722 филиала 703 ОАО «АСБ Беларусбанк» (начальник — Подлужный Александр Николаевич);
3 место — унитарное торгово-производственное предприятие «Хуторокторг», магазин и летнее кафе по ул. 60 лет Октября (директор — Рафалович Николай Казимирович).
Поощрительный диплом за активное участие в конкурсе вручен учреждению «Редакция районной газеты «Асіповіцкі край» (главный редактор — Кулаков Виталий Александрович).
— по III группе (учреждения культуры, здравоохранения, образования, физкультуры, спорта и туризма):
1 место — УЗ «Осиповичский районный центр гигиены и эпидемиологии» (главврач — Мукалова Екатерина Мечиславовна);
2 место — ГУО «Ясли-сад № 10 «Росинка» (заведующий — Игнатьева Любовь Евгеньевна);
3 место — учреждение культуры «Осиповичский районный историко-краеведческий музей» (директор — Степанова Антонина Францевна).
Поощрительными дипломами за активное участие в конкурсе удостоены учреждения образования «Осиповичская государственная специальная общеобразовательная школа-интернат для детей с нарушением функций опорно-двигательного аппарата» (директор — Гормаш Лариса Адамовна), «Средняя школа № 4 г. Осиповичи» (директор — Моисеенко Анна Петровна), «Ясли-сад № 8 «Чебурашка» г. Осиповичи» (директор — Орлова Светлана Валерьевна), «Детская школа искусств № 1» (директор — Борозна Лариса Николаевна), «Детская школа искусств № 2» (директор — Ашейчик Сергей Иосифович).
Отмечена положительная динамика в части работы по благоустройству и озеленению ведомственных и прилегающих территорий таких организаций, как представительство Белгосстраха по Осиповичскому району, ОВД райисполкома, ГУО «Средняя школа № 3 г. Осиповичи» и ГУО «Осиповичский дошкольный центр развития ребенка».
Номинация «Лучший двор»:
1 место — потребительский жилищно-строительный кооператив № 10 (председатель — Леончик Юрий Вячеславович): дворовая территория многоквартирного жилого дома № 51 по ул. Сташкевича.
Номинация «Лучший цветник»:
1 место — цветник подъезда № 1 жилого дома № 49 по ул. Сташкевича (Колыхалова Валентина Михайловна);
2 место — цветник подъезда № 2 жилого дома № 51 по ул. Сташкевича (Альферович Светлана Леонидовна);
3 места — цветники подъездов № 2 жилого дома № 65-а по ул. Сумченко (Линевич Анна Ивановна) и № 1 жилого дома № 65 по ул. Сумченко (Лаврентюк Неонила Кирилловна).
Номинация «Лучший балкон»:
1 место — Ткаченко Нина Михайловна (ул. Королева, д. 33, кв. 8);
2 место — Круталевич Любовь Алексеевна (ул. Октябрьская, д. 27, кв. 10).