РАУС
17 ліпеня ў цэнтральную райбальніцу з Восава дастаўлена нецвярозая жанчына, якой пасля сумеснага распіцця алкаголю траўму нанёс сын. Выяўлена тры трупы, у тым ліку цела мужчыны, які скончыў жыццё самагубствам. Паступіла паведамленне ад дырэктара прыватнага прадпрыемства: з вытворчага цэха ў в. Верайцы невядомымі выкрадзена 60 м электрычнага кабелю.
РАСК
Асіпаўчанін, пазбаўлены права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, быў затрыманы ў нецвярозым стане супрацоўнікамі ДАI за рулём аўтамабіля.
Пракуратурай раёна ўзбуджана 2 крымінальныя справы ў дачыненні да жыхаркі в. Лучыцы, якая ў лютым і сакавіку 2015 года, працуючы прадаўцом крамы райста з выкананнем абавязкаў загадчыка, прысвоіла грошы і таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму 400 рублёў, а таксама наўмысна ўнесла несапраўдныя звесткі ў рэестры на выдачу тавараў у крэдыт.
Секцыю канапы выкралі ў пенсіянеркі два непрацуючыя асіпаўчаніны.
Жыхар Слуцкага раёна спрабаваў скрасці бензапілу коштам 200 рублёў, сарваўшы навясны замок з падвальнага памяшкання прыватнага дома.
Асіпаўчанін, які раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці і быў судзімы, сістэматычна збіваў 24-гадовую сужыцельку.
ДАI
Папярэджана 147 парушэнняў ПДР, прыцягнуты да адказнасці 14 пешаходаў і веласіпедыстаў, 4 нецвярозыя вадзіцелі і 36 «ліхачоў». Адбылося 4 ДТЗ.
ДАI нагадвае: кіраванне транспартным сродкам асобай у стане алкагольнага ап’янення караецца штрафам ад 50 да 100 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на 3 гады, паўторны выпадак — крымінальнай адказнасцю з па-збаўленнем волі на тэрмін да 2 гадоў з канфіскацыяй транспартнага сродку.
Дэпартамент аховы
11 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 2 і 4 — здзяйсненне дробных хуліганства і крадзяжоў, 7 — іншыя правапарушэнні.
IАЖіРС
Заведзена крымінальная справа па факце незаконнага палявання, складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі, 2 — лесакарыстання.