РАУС
З 26 чэрвеня па 3 ліпеня ў ходзе спецыяльнай праграмы “Мак” выяўлена і знішчана 5 кг дзікарослых канопляў і 0,5 кг маку. Паступіла 2 паведамленні пра крадзяжы грошай, учыненыя пасля сумеснага распіцця спіртнога з малазнаёмымі людзьмі.
30 чэрвеня ў бальніцу дастаўлены расіянін: калі выпівалі, нажавыя раненні яму на глебе рэўнасці нанесла 69-гадовая жыхарка в. Цяплухі. Праз два дні з Забалацця ў бальніцу прывезлі нецвярозага мужчыну, якога ўдарыла нажом жонка, з Ліпеня — дваіх маладых людзей з вострым атручэннем невядомым рэчывам і алкагольнай інтаксікацыяй.
РАСК
3 крымінальныя справы ўзбуджаны па фактах знаходжанная за рулём транспартных сродкаў грамадзян, пазбаўленых права кіравання; 2 — па крадзяжах веласіпедаў.
Iнструменты на суму 2450 рублёў спрабаваў скрасці з хаты, што будуецца ў райцэнтры, раней не судзімы жыхар Слуцкага раёна.
Па матэрыялах АБЭЗ распачата справа ў дачыненні да жыхаркі Вялікага Бору, якая ў 2012 і 2015 гадах, з’яўляючыся загадчыкам жывёлагадоўчай фермы, скрала ў агульным 477 рублёў 60 капеек.
З хлява на тэрыторыі сялянскай гаспадаркі ў в. Ражышча выкрадзена 350 м сілавога кабелю коштам звыш 3173 рублі; з базавай станцыі УП “Велком”, размешчанай паблізу в. Старое Сяло, — 197 м фідэра; з царкоўнага падворка ў аг. Карытнае — будаўнічыя блокі, металічныя трубы і краты на суму 660 рублёў.
АУСТ
Узбуджаны крымінальныя справы па фактах крадзяжу і распаўсюджвання праз інтэрнэт парнаграфіі. Усталявана асоба, якая ў 2015 г. незаконна збыла наркатычны сродак. У ходзе спецпраграмы “Мак” выяўлена і знішчана 9,5 кг дзікарослага маку. Складзены 61 адміністрацыйны пратакол. Знойдзены грамадзянін, які знаходзіўся ў вышуку. Суправоджана 78 цягнікоў, з іх знята 6 правапарушальнікаў.
Дэпартамент аховы
Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты самагоншчык, 3 асобы, што здзейснілі дробныя крадзяжы, і 2 — дробнае хуліганства, 4 парушальнікі ПДР, 7 грама-дзян, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе.
IАЖіРС
Распачата крымінальная справа ў дачыненні да 51-гадовага асіпаўчаніна, які незаконна здабыў 39,9 кг азёрнай рыбы на суму 8096 рублёў. Складзена 5 адміністрацыйных пратаколаў па фактах парушэння правілаў рыбалоўства, па 1 — за крадзеж рыбы і парушэнне правілаў лесакарыстання.