Каманда раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі (педагогі Аксана Усеня і Анатолій Калугін) прыняла ўдзел у абласным турыстычным злёце сярод устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, які быў прысвечаны 750-годдзю Магілёва.
Тры дні рабяты жылі ў палявых умовах, наладжвалі турыстычны быт, гатавалі ежу на вогнішчы, спаборнічалі ў турысцка-прыкладным мнагабор’і, спартыўным арыентаванні, водным турызме, конкурсах песні і газет.
У асабістым заліку па спартыўным арыентаванні Віялета Бекшаева стала першай у сярэдняй групе, Анастасія Ларыёнава — другой у старэйшай. У агульнакамандным заліку сярэдняя група заняла III месца. А ў конкурсе турыстычных бытавых навыкаў і ўменняў каманда з дапамогай педагога Валянціны Нужных узяла “золата”.