РАУС
8 мая брыгадай хуткай дапамогі ў райбальніцу з в. Дварок дастаўлены мужчына і жанчына: сур’ёзныя нажавыя раненні з-за рэўнасці ім нанёс раней несудзімы грамадзянін без пэўнага месца жыхарства. Усталёўваюцца абставіны крадзяжу тэхнічна няспраўных матацыкла “IЖ” і аўтамабіля “ВАЗ”, кузаў якога быў выяўлены на нарыхтоўчым пункце райста: 10 мая невядомая асоба шляхам падбору ключа пранікла ў гараж, які знаходзіцца ў кааператыве “Аўтааматар-4”. У гэты ж дзень у ходзе сямейнага скандалу асіпаўчанін, які раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, ударыў жонку, пасля чаго душыў яе.
РАСК
Узбуджана крымінальная справа ў дачыненні да пенсіянеркі з в. Краснае, якая, знаходзячыся ў гасцях у аднавяскоўкі, скрала 180 рублёў.
2 залатыя пярсцёнкі і 10 рублёў украў раней судзімы цыган з Жлобінскага раёна ў нецвярозай асіпаўчанкі, што знаходзілася ў яго аўтамабілі.
45-гадовы непрацуючы жыхар в. Каменічы ў красавіку 2015 года з выкарыстаннем гвалту ажыццявіў сексуальныя дзеянні ў дачыненні да малалетняй — распачаты 2 крымінальныя справы.
Супрацоўнікамі АДАI і АНіСГЛ РАУС у лясным масіве паблізу вул. Казлоўскай затрыманы раней несудзімыя жыхары райцэнтра 1995 і 1996 г.н., якія захоўвалі ў аўтамабілі 0,95 г марыхуаны.
ДАI
Папярэджана 103 парушэнні ПДР, прыцягнуты да адказнасці 3 нецвярозыя вадзіцелі, 16 пешаходаў і веласіпедыстаў, столькі ж парушальнікаў хуткаснага рэжыму. Адбылося 8 ДТЗ.
Увага! Па 22 мая праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па папярэджанні ДТЗ, звязаных з невыкананнем вадзіцелямі транспартных сродкаў хуткаснага рэжыму, парушэннем правілаў абгону ці выезду на паласу сустрэчнага руху.
АУСТ
Складзена 46 адміністрацыйных пратаколаў. Устаноўлена месцазнахо-джанне асобы ў вышуку. Суправоджана 54 цягнікі, з іх знята 4 правапарушальнікі.
Дэпартамент аховы
5 чалавек прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў дарожнага руху, 4 — з’яўленне ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 3 — здзяйсненне дробнага хуліганства, 2 — за іншыя правапарушэнні.
РАНС
10 мая адбыўся пажар у кватэры дома па вул. Сацыялістычнай. У калідоры пашкоджаны сцены, маёмасць, закураны столь у жылым пакоі. Прычына ўзгарання — дзіцячае свавольства з агнём.
IАЖіРС
Складзена 11 адміністрацыйных пратаколаў за парушэнне правілаў рыбалоўства, 3 — за забруджванне лесу. Выяўлена 4 парушэнні з прыкметамі крымінальна каральных дзей.