“Погляд на родны горад”
— назва фотаконкурсу, які рэдакцыя “раёнкі” аб’яўляе з нагоды будучага 145-годдзя Асіповічаў.
Прыняць удзел у ім запрашаем усіх, хто займаецца фатаграфіяй альбо мае цікавыя здымкі пра жыццё горада і яго жыхароў у сямейных архівах. Толькі не трэба марудзіць: фатаграфіі прымаюцца да 30 чэрвеня, а вынікі будуць падведзены 3 ліпеня — падчас адзначэння гадавіны.
Лепшыя з работ плануецца публікаваць на старонках газеты з выплатай адпаведнага аўтарскага ганарару, а пераможцу чакае прыз “АК”.
Здымкі ў фармаце jpg і «вагой» не меней 500 кілабайт трэба высылаць на электронны адрас [email protected] з паметкай “На конкурс”, указаннем назвы, імя аўтара і тэлефона. Ад аднаго фотааматара прымаецца не болей трох работ.
Рэдакцыя пакідае за сабой права выкарыстоўваць конкурсныя работы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу без узгаднення з аўтарамі, але з абавязковым захаваннем іх маёмасных правоў.