пройдзе заўтра і на Асіповіччыне. Плануецца, што ў акцыях па навядзенні чысціні і парадку прымуць удзел звыш 12 тысяч работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў. Месцы, дзе трэба правесці вясеннюю прыборку ды неабходны рамонт, ужо вызначаны. Гэта пахаванні часоў Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя комплексы, месцы баявой і воінскай славы, тэрыторыі паселішчаў, дзіцячых летнікаў.
Заробленыя грошы пойдуць на добраўпарадкаванне помнікаў, пахаванняў, аб’ектаў культуры і здароўя.
Сродкі ад правядзення рэспубліканскага суботніка пералічваюцца на разліковы рахунак № 3641116510018 у ЦБП № 722 філіяла № 703 ААТ «ААБ «Беларусбанк», код банка 760, МФО 153801760, атрымальнік — райвыканкам, УНП 700023235.
Для кожнага з землякоў, неабыякавых да спраў роднага краю, удзел у суботніку — справа гонару. Разам мы можам зрабіць вельмі шмат!