РАУС
На абочыне дарогі паблізу в. Карытнае знойдзены труп жанчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерці. 1 красавіка паступіла паведамленне ад асіпаўчанкі: непрацуючы сын, які знаходзіцца на ўліку ў нарколага, душыў яе, забраў мабільны тэлефон, патрабаваў грошы, разбіў па месцы працы маці шкло. 31 сакавіка былы муж пагражаў жыхарцы в. Малая Гарожа фізічнай расправай і спрабаваў ударыць малатком.
РАСК
Узбуджаны крымінальныя справы ў дачыненні да асіпаўчаніна і жыхара аг. Лапічы, якія сістэматычна збівалі жонку і сужыцельку. 2 справы па злачынствах, здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін, распачаты і пракуратурай раёна.
У ноч на 28 сакавіка невядомая асоба разбіла шкло ў офісе прыватнага прадпрыемства на вул. Сумчанкі і выкрала звыш 460 руб.
2,6765 г марыхуаны захоўваў пры сабе 47-гадовы раней несудзімы жыхар райцэнтра.
Невядомы на тэрыторыі гарадскога рынку наехаў на веласіпедзе на 81-гадовую жанчыну, якая пры падзенні атрымала пералом шыйкі бядра.
Беспрацоўны грамадзянін у краме “Еўраопт” адкрыта выкраў бутэльку гарэлкі коштам 6,95 руб.
ДАI
Папярэджана 103 парушэнні правілаў дарожнага руху, прыцягнуты да адказнасці 7 пешаходаў і веласіпедыстаў, 2 нецвярозыя вадзіцелі і 39, што не прытрымліваліся хуткаснага рэжыму. Адбылося 2 ДТЗ.
ДАI нагадвае: кіраванне матацыклам, мапедам або перавозка на іх пасажыра без моташлема цягне накладанне штрафу ў памеры 1 базавай велічыні, выкарыстанне незарэгістраванага транспартнага сродку ці без праходжання тэхагляду — да 3 БВ.
АУСТ
Складзены 81 адміністрацыйны пратакол, устаноўлена месцазнаходжанне 2 грамадзян у вышуку, суправоджана 166 цягнікоў, з якіх знята 22 правапарушальнікі.
РАНС
За тыдзень зарэгістравана 5 пажараў. 27 сакавіка пры пажары жылога дома ў в. Углата Свіслацкага сельсавета загінуў 54-гадовы гаспадар.
Увага! «За бяспеку разам» — пад такой назвай па 28 красавіка праходзіць рэспубліканская акцыя, накіраваная на павышэнне ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыю пажарна-прафілактычнай работы, аналіз яе эфектыўнасці і ацэнку гатоўнасці тэрыторый да вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду.
IАЖіРС
Складзена 9 пратаколаў за парушэнне правілаў лесакарыстання, 2 — рыбалоўства, па 1 — за крадзеж сажалкавай рыбы і непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўніка інспекцыі.
2 пратаколы складзены за гандаль мядзведжай цыбуляй.